Якаў Іванавіч Заяц

Якаў Іванавіч Заяц (19 сакавіка 1908, Клічаў — 22 кастрычніка 1973) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Якаў Іванавіч Заяц
Нараджэнне 19 сакавіка 1908(1908-03-19)
Смерць 22 кастрычніка 1973(1973-10-22) (65 гадоў)
Месца пахавання
Партыя

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Клічаве. Член КПСС з 1929 года. З 1928 года на камсамольскай працы, з 1937 года ў Клічаўскім РК КП(б)Б. З ліпеня 1941 года ў тыле ворага: камісар 277-га, затым 278-га партызанскіх атрадаў. У красавіку 1942 — маі 1944 гадоў сакратар Клічаўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова ў жніўні — лістападзе 1942 года член падпольнага Бабруйскага міжрайкама, у красавіку 1943 — маі 1944 гадоў — Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б. з ліпеня 1943 года кіраўнік Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы. З 1944 года сакратар Клічаўскага райкама КП(б)Б, намеснікі загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Магілёўскага абкама КПБ, сакратар Бялыніцкага, Слаўгарадскага райкамаў КПБ.

 
Магіла на Машэкаўскіх могілках

Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве.

Памяць правіць

Імем Я. І. Зайца названа вуліца ў Клічаве.

Спасылкі правіць