Уладзімір Анатолевіч Канцадайлаў
(Пасля перасылкі з Уладзімір Канцадайлаў)
Уладзімір Анатолевіч Канцада́йлаў (нар. 6 жніўня 1960, Бабруйск) — беларускі мастак.
Уладзімір Анатолевіч Канцадайлаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | станковы жывапіс |
Вучоба | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў г. Бабруйску. У 1982 годзе скончыў Бабруйскі каледж мастацтваў, у 1989 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1987 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 г.
Жыве ў Мінску.
Творчасць
правіцьПрацуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанры фігуратыўнай кампазіцыі. Асноўныя творы: палотны «Белая легенда», «Зара», «Блазан і кароль», «Начныя флейты», «Забытая мелодыя для фрэскі» і інш.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, у галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і іншых краінах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Уладзімір Анатольевіч Канцадайлаў // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Ларына, Н. Рэальнае ў суб’ектыўным / Н. Ларына // Бабруйскае жыццё. — 1997. — 17 чэрв.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Анатолевіч Канцадайлаў