Уладзімір Кірылавіч Ярашэвіч
Уладзімір Кірылавіч Ярашэвіч (нар. 15 жніўня 1940, в. Жукевічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання, парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1981). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1993), Беларускай інжынернай акадэміі (1998).
Уладзімір Кірылавіч Ярашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабільны транспарт», 1962), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (аспірантура, 1969).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1980—2017, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», прафесар, у 1990—2006 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: аднаўленчыя тэхналогіі; рамонт аўтамабіляў.
Узнагароды
правіцьНагрудныя знакі «Ганаровы транспартнік», «Выдатнік адукацыі».
Бібліяграфія
правіць- Теоретические и технологические основы получения порошковых покрытий импульсными методами : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.08 ; 05.16.06 / Ярошевич Владимир Кириллович. — Минск, 1987.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ярашэвіч Уладзімір Кірылавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 298.
- Ярошевич Владимир Кириллович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 730—731.
- Ярошевич Владимир Кириллович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 144—145.