Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў
Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў (нарадзіўся 7 красавіка 1978 г. у Мінску) — беларускі прафесійны тэнісіст. Стаў прафесіяналам у 1995 годзе.
Нарадзіўся |
7 красавіка 1978 (46 гадоў) Мінск, СССР |
---|---|
Грамадзянства | Беларусь |
Рэзідэнцыя | Мінск, Беларусь |
Рост | 180 см |
Вага | 76 кг |
Прафесійная кар’ера | 1995–2008 |
Вядучая рука | правая (двухручны бэкхенд) |
Прызавыя грошы | $1,315,133 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 70-91 |
Тытулы | 0 |
Найвышэйшы рэйтынг | 25 (30 красавіка 2001) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/32 фіналу (2002) |
Францыя | 1/32 фіналу (2004) |
Уімблдан | паўфінал (2000) |
ЗША | 1/32 фіналу (2001) |
Іншыя турніры | |
Алімпійскія гульні | 1/16 фіналу (2000) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 41-43 |
Тытулы | 1 |
Найвышэйшы рэйтынг | 71 (9 чэрвеня 2003) |
Іншыя турніры | |
Алімпійскія гульні | чвэрцьфінал (2000) |
Кубак Дэвіса | паўфінал (2004) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Завяршыў выступы |
Кар'ера
правіцьАсабліва яркімі атрымоўваліся ў Уладзіміра выступы ў Кубку Дэвіса за каманду Беларусі, у якой ён доўгія гады гуляе разам з Максам Мірным.
Пераможца юніёрскага Уімблдана 1996 у адзіночным разрадзе (у фінале перамог харвата Івана Любічыча з лікам 3-6 6-2 6-3).
Вышэйшае дасягненне ў турнірах Вялікага Шлема — паўфінал на Уімблдане ў 2000 годзе, пасля чаго Валчкоў атрымаў ад брытанскай прэсы мянушку «Владыятар» (па аналогіі з галоўным героем фільма Рыдлі Скота «Гладыятар» (англ.: Gladiator), які выйшаў на экраны незадоўга да пачатка турніру).
У верасні 2002 года ў Ташкенце Валчкоў адзіны раз дайшоў да фіналу турніру ATP, дзе саступіў Яўгену Кафельнікаву у 2 сэтах. Для Кафельнікава тая турнірная перамога стала апошняй у кар'еры ў адзіночным разрадзе.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Профіль Уладзіміра на сайце ATP (англ.)
- Профіль на сайце ATP тура (англ.)
- Гісторыя ўдзелу Уладзіміра Валчкова ў Кубку Дэвіса Архівавана 11 сакавіка 2010. (англ.)