Уладзімір Мікалаевіч Тычынін

Уладзімір Мікалаевіч Тычынін (1862Арлоўская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог.

Уладзімір Мікалаевіч Тычынін
Дата нараджэння 1862
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»

Біяграфія

правіць

Па заканчэнню курса Арлоўскай духоўнай семінарыі ў 1883 годзе са званнем студэнта пачаў сваю працу на ніве адукацыі 19 жніўня 1883 года ў Прадцечаўскай земскай школе Арлоўскай губерні. Працаваў настаўнікам крыху больш за год па 26 верасня 1884 года. Затым працягнуў сваю адукацыю ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. Па заканчэнню курса акадэміі ў 1888 годзе са ступенню кандыдата багаслоўя паступіў на службу выкладчыкам славеснасці і грамадзянскай гісторыі Арлоўскага епархіяльнага жаночага вучьшішча 14 студзеня 1889 года. У наступным навучальным годзе з 8 верасня ён выкладаў рускую і царкоўна-славянскую мовы. Адпрацаваўшы два з паловай гады ў жаночай навучальнай установе, ён развітаўся з Арлоўшчынай і ў 1891 годзе пераехаў на беларускія землі. 17 кастрычніка ён быў прызначаны настаўнікам лацінскай мовы ў Віцебскае мужчынскае духоўнае вучылішча. У вучылішчы яму давялося выкладаць таксама геаграфію, рускую і царкоўнаславянскую мову, быць членам камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю і рамонту будынка вучылішча, з лета 1894 па 1895 год выконваць абавязкі памочніка наглядчыка вучылішча. У 1895/96 навучальным годзе выкладаў славеснасць і рускую літаратуру ў Полацкім жаночым духоўным вучылішчы. У 1896/97 навучальным годзе выкладаў грамадзянскую гісторыю і педагогіку, а таксама назіраў выкладанне гадаванкамі старшага класа вучылішча ва ўзорнай царкоўнапрыходскай школе пры тым жа вучылішчы.

29 чэрвеня 1892 года ажаніўся з Любоўю Фёдараўнай Паповай (1865 года нараджэння).

31 студзеня 1897 года быў прызначаны наглядчыкам Віцебскага духоўнага вучылішча. Акрамя выканання абавязкаў па кіраўніцтву ўсёй навучальна-выхаваўчай і гаспадарча-адміністрацыйнай працай духоўнага вучылішча, дырэктар выкладаў мовы ды іншыя прадметы, актыўна працаваў у епархіяльных органах. Быў членам і справаводам з 1893 па 1898 год Віцебскага аддзялення Полацкага епархіяльнага вучылішчнага савета, членам ягонага школьнага камітэта з 1903 года, членам камісіі па пабудове будынка Полацкага жаночага духоўнага вучылішча.

Паралельна з працай у вучылішчы Тычынін вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Абіраўся і зацвярджаўся членам савета і членам рэвізійнай камісіі па праверцы грашовых сум Віцебскага Святога Уладзіміраўскага брацтва з 1 сакавіка 1897 па 20 студзеня 1910 года, членам рэвізійнага камітэта па праверцы грашовай справаздачнасці Таварыства ўзаемадапамогі настаўнікаў і настаўніц народных школ Віцебскай губерні, заснаваў і быў скарбнікам «Таварыства дапамогі навучэнцам Віцебскага духоўнага вучылішча, якім патрэбна дапамога», членам рэвізійнай камісіі па праверцы грашовай справаздачнасці Віцебскага аддзялення Місіянерскага таварыства.

Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства. Стаў пажыццёвым супрацоўнікам і скарбнікам Віцебскага аддзялення Імператарскага Праваслаўнага Палесцінскага Таварыства. Паступова ён стаў вядомым па Беларусі педагогам, рэгулярна друкаваўся ў газетах, педагагічных часопісах, лічыўся прадстаўніком «прагрэсіўнай педагогікі».

У 1911 годзе быў прызначаны дырэктарам Свіслачскай семінарыі.

1 ліпеня 1913 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Магілёўскага настаўніцкага інстытута. Папрацаваўшы пяць гадоў дырэктарам перайшоў на пасаду выкладчыка інстытута.

Узнагароды

правіць

Літаратура

правіць
  • Агееў А. Р. ПРАЦА ПЕРШАГА ДЫРЭКТАРА МАГІЛЁЎСКАГА НАСТАЎНІЦКАГА ШСТЫТУТА У.М. ТЫЧЫНІНА ВА ЎСТАНОВАХ ДУХОЎНАГА ВЕДАМСТВА. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2012. — С. 138–140.
  • Агееў А. Р. Новыя старонкі біяграфіі дырэктара Магілёўскага настаўніцкага інстытута У.М. Тычыніна. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2018. — С. 6–7.

Спасылкі

правіць