Уладзімір Міхайлавіч Станкевіч

Уладзімір Міхайлавіч Станкевіч (1950 — 4 студзеня 2020[1]) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Уладзімір Станкевіч
Дэпутат ВС Беларусі 12-га склікання
15 мая 1990 — 9 студзеня 1996
Намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па заканадаўстве
1990 — 1995
Нараджэнне 1950
Смерць 4 студзеня 2020(2020-01-04)
Грамадзянства Беларусь
Партыя
Адукацыя
Прафесія эканаміст
Дзейнасць палітык

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1950 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працаваў старшым юрысконсультам калгаса «Беларусь» Мядзельскага раёна. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання ад грамадскага аб’яднання «БНФ „Адраджэнне“» па Мядзельскай выбарчай акрузе № 78 у г.п. Крывічы. У Вярхоўным Савеце быў намеснікам старшыні камісіі па заканадаўстве, уваходзіў у фракцыю Беларускага народнага фронту.

Памёр 4 студзеня 2020 года.

Зноскі