Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар

Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар (5 ліпеня 1904, Віцебск — 5 сакавіка 1971) — савецкі балетмайстар. Заслужаны артыст РСФСР" (1947), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1954), Народны артыст РСФСР (1965), Народны артыст СССР (1970). Сталінская прэмія II ступені (1946).

Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар
Дата нараджэння 2 (15) ліпеня 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1971(1971-03-05) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына, балетмайстар, артыст балета, харэограф
Гады актыўнасці з 1941
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР

Біяграфія правіць

У 1920 годзе паступіў у харэаграфічную школу імя М. Лермантава ў Маскве. У 1925—1929 гг. вучыўся ў Цэнтральным тэхнікуме тэатральнага мастацтва (зараз — Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва, Масква). Адначасова працаваў у Тэатры мініяцюр (1927).

З 1930 года — саліст, з 1932 года — балетмайстар Маскоўскага мастацкага балета пад кіраўніцтвам В. У. Крыгер (у 1939 годзе ўвайшоў у склад Музычнага тэатра імя У. І. Неміровіча-Данчанкі, з 1941 года — Маскоўскі музычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі).

У 1941—1960 гг. і з 1963 года — галоўны балетмайстар Маскоўскага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі.

Сярод партый: Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Алека («Цыганы» С. Васіленкі), Нікез («Саперніцы» на музыку П. Л. Гертэля). Ставіў балеты ў тэатрах Лондана, Парыжа і іншых гарадоў.

Літаратура правіць

  • Бурмейстар Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 3 : Беларусы-Варанец. — С. 351.
  • Владимир Бурмейстер : [Фото] // Балет. — 2004. — № 6.- С. 50.