Уладзімір Сяргеевіч Селязнёў
Уладзі́мір Сярге́евіч Селязнёў (1878 — 1926, Масква) — бальшавіцкі дзеяч, удзельнік усталявання бальшавіцкай ўлады на Беларусі.
Уладзімір Сяргеевіч Селязнёў | |
---|---|
Род дзейнасці | дзяржаўны дзеяч |
Дата нараджэння | 1878 |
Дата смерці | 1926 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьРускі. Атрымаў юрыдычную адукацыю.
Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Член партый сацыялістаў-рэвалюцыянераў і РСДРП (меншавікоў). Бальшавік з 1917 года. Адзін з кіраўнікоў устанаўлення Савецкай улады ў Беларусі. Член Паўночна-Заходняга аблбюро РСДРП(б) з верасня 1917 г. З лістапада 1918 года — акруговы ваенны камісар Мінскай (пазней Заходняй) ваеннай акругі (сумесна з І. Я. Алібегавым). На I-м з’ездзе КП(б) Беларусі ў Смаленску абраны членам Цэнтральнага бюро. З 18 снежня 1918 да 15 ліпеня 1919 года — член Рэўваенсавета Заходняй (у сакавіку 1919 года перайменаваны ў Літоўска-Беларускую, у чэрвені таго ж года — у 16–ю) арміі, удзельнік вызваленчага паходу Чырвонай Арміі супраць германскіх інтэрвентаў (лістапад 1918 — люты 1919), падчас якога былі вызваленыя амаль уся Беларусь і частка Літвы. Улетку 1919 года ўдзельнічаў у баях з польскімі войскамі.
Потым працаваў загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды МК РКП(б). Памочнік начальніка ЗА УЧК—ДПУ.
Член Вярхоўнага Суда РСФСР з 1923 года.
Памёр у Маскве. Пахаваны на Навадзевічых могілках.
Літаратура
правіць- Колпакиди А., Мзареулов В. Селезнев Владимир Сергеевич // Советская внешняя разведка. 1920—1945 годы. История, структура и кадры. — Родина, 2001. — С. 791.