Іван Якаўлевіч Алібегаў
Іван Якаўлевіч Алібегаў (1887, Кутаісі[1] — 1941) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі. З 1915 года ў Мінску, ствараў бальшавіцкія арганізацыі ў войсках Заходняга фронту. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі член выканкама Мінскага Савета і бюро яго бальшавіцкай фракцыі, з верасня 1917 года сакратар Прэзідыума Выканкама Саветаў Заходняй вобласці і фронту, камісар працы Заходняй вобласці[1].
Іван Якаўлевіч Алібегаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941 |
Прыналежнасць |
![]() |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
У 1918 намеснік старшыні Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў падпольных партыйных арганізацый на акупаванай тэрыторыі Беларусі. На І з’ездзе КП(б)Б (30-31.12.1918) абраны членам ЦБ КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 1919. З 1919 г. у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935-41 загадчык кафедры і дэкан Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры(руск.) бел.. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Маскоўскім народным апалчэнні, загінуў у баі пад Вязьмай. Яго імем названа вуліца ў Мінску[1].