Улус
Улус (манг. — дзяржава, народ, людзі) — доля, вобласць імперыі Чынгіс-хана; вядомасць атрымалі сярэднеазіяцкі улус сына Чынгісхана Чагатая (Чагатайскі улус) і Улус Джучы (больш вядомы як Залатая Арда).
У 1920—1943 гадах улус — адміністрацыйная адзінка Калмыкіі, аналаг раёна.
У сучаснай Расіі улусамі мянуюцца вёскі і сёлы Бураціі і Калмыкіі, а таксама раёны Якуціі.