Ульрыка Кнапэ
Ульрыка Кнапэ (шведск.: Ulrika Margareta Knape-Lindberg; нар. 26 красавіка 1955, Гётэбарг) — шведская скакуха ў ваду, алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету і Еўропы. Трэнер нацыянальнай зборнай Швецыі па скачках у ваду, рыхтавала шведскіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў 1996 года, 2000 і 2004 гадоў.
Ульрыка Кнапэ | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[1] |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Ulrika Margareta Knape |
Спецыялізацыя | скачкі ў ваду |
Нарадзілася |
26 красавіка 1955[1] (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 173 см |
Вага | 60 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 26 красавіка 1955 года ў горадзе Гётэбаргу. Скачкамі ў ваду займалася з ранняга дзяцінства, у 11 гадоў пачала выйграваць першыя дзіцячыя спаборніцтвы.
Ва ўзросце сямнаццаці гадоў прайшла адбор у нацыянальную зборную Швецыі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях. На Алімпіядзе выйграла залатую ўзнагароду ў скачках з 10-метровай вышкі і заняла другое месца ў скачках з 3-х метровага трампліна. У 1972 годзе, пасля трыумфальнага выступлення ў алімпійскім Мюнхене была прызнана спартсменкай года ў Швецыі, і атрымала залаты медаль ад выдання Svenska Dagbladet.
У 1973 годзе на першым для сябе чэмпіянаце свету, які праходзіў у Бялградзе, выйграла тытул чэмпіёнкі ў скачках з вышкі і стала сярэбраным прызёрам у скачках з трампліна.
На чэмпіянаце Еўропы 1974 года ў Вене выйграла залатыя ўзнагароды ў абедзвюх дысцыплінах, пры гэтым упершыню на спаборніцтвах такога высокага ўзроўню яна атрымала максімальную ацэнку 10 балаў.
На Алімпійскіх гульнях 1976 г. у Манрэалі спартсменка паехала з траўмай спіны, аднак стала ўладальніцай срэбнага медаля ў скачках з вышкі, саступіўшы першынство савецкай скакусе Алене Вайцяхоўскай.
У пачатку 1970-х з’яўлялася лепшай шведскай спартсменкай у водных дысцыплінах спорту.
Ульрыка Кнапэ — маці і трэнер Ганны Ліндберг (нар. 1981 г.), удзельніцы пяці Алімпіяд і 6-разовай чэмпіёнкі Еўропы па скачках у ваду.
Зноскі
- ↑ а б в г Knape Lindberg, Ulrika Margareta // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 30 чэрвеня 2022.