Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч
Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч (27 снежня 1923, в. Зачарэўе, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
27 снежня 1923 |
||||||
Смерць | 11 снежня 2017 (93 гады) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года на камсамольскай, савецкай, партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Міёрскім, Браслаўскім і Пліскім раёнах, у 1967—1974 гадах 1-ы сакратар Докшыцкага райкама КПБ. З 1974 года намеснік міністра сацыяльнага забеспячэння БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1967 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1970—1974 гадах.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве.
У 1995 годзе паставіла свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].
Зноскі
- ↑ Рэферэндум-1995. Антыгероі беларускай мовы Архівавана 24 студзеня 2021.
Літаратура
правіць- Крышталевіч Ульяна Феакцістаўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 516.
- Кришталевич, У. Ф. Ульяна, обыкновенный человек / У. Ф. Кришталевич; беседовала И. Гуринович // Советская Белоруссия. — 2004. — 12 нояб.