Улі Маўрэр (ням.: Ueli Maurer, нар. 1 снежня 1950, Вецыкан) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Дэпутат парламента Цюрыха ў 1983—1991, у 1990—1991 яго старшыня. Дэпутат Нацыянальнага савета Швейцарыі з 1991. Член Федэральнага савета, начальнік дэпартамента абароны, грамадзянскай абароны і спорту Швейцарыі з 2009. Член Швейцарскай народнай партыі, яе старшыня ў 1996—2008. Яго абранне ў Федэральны савет суправаджалася шматлікімі скандаламі. Кандыдатура Маўрэра, які мае рэпутацыю нацыяналістычна арыентаванага палітыка, выклікала пярэчанне з боку ліберальна арыентаванай грамадскасці. Аднак, з мінімальнай колькасцю галасоў, якія патрабуюцца для абрання, прайшоў у Федэральны савет, як сябра партыі, якая мае самае вялікае прадстаўніцтва ў цяперашнім парламенце краіны. Віцэ-прэзідэнт Швейцарыі у 2012 і 2018, прэзідэнт Швейцарыі у 2013 і 2019.

Улі Маўрэр
ням.: Ueli Maurer
Ueli Maurer (2022).jpg
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
з 1 студзеня 2009
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
25 лістапада 1991 — 31 снежня 2008
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2013 — 31 снежня 2013
Папярэднік Эвелінэ Відмер-Шлумпф[d]
Пераемнік Didier Burkhalter[d]
Federal Department of Defence, Civil Protection and Sports[d]
1 студзеня 2009 — 31 снежня 2015
Папярэднік Samuel Schmid[d]
Пераемнік Гі Пармелен
Vice president of Switzerland[d]
1 студзеня 2012 — 31 снежня 2012
Пераемнік Didier Burkhalter[d]
Vice president of Switzerland[d]
1 студзеня 2018 — 31 снежня 2018
Пераемнік Сіманета Самаруга
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 2019 — 31 снежня 2019
Папярэднік Alain Berset[d]
Пераемнік Сіманета Самаруга
Нараджэнне 1 снежня 1950(1950-12-01)[1][2] (71 год)
Партыя
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Улі Маўрэр на Вікісховішчы

Зноскі