Умова Брэга — Вульфа

Умо́ва Брэ́га—Ву́льфа вызначае напрамак узнікнення максімумаў інтэнсіўнасці пры дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях; аснова рэнтгенаўскага структурнага аналізу[ru].

Устаноўлена ў 1913 незалежна У. Л. Брэгам і Г. В. Вульфам.

Паводле ўмовы Брэга—Вульфа

дзе d — адлегласць паміж адбівальнымі (крышталеграфічнымі) плоскасцямі, Θ — вугал паміж праменем, што падае, і адбівальнай плоскасцю (брэгаўскі вугал), λ — даўжыня хвалі выпрамянення, m — цэлы дадатны лік (парадак адбіцця).

Умова Брэга—Вульфа дае магчымасць вызначыць велічыню d (λ звычайна вядома, вугал Θ вымяраецца эксперыментальна).

Умова Брэга—Вульфа выконваецца таксама пры дыфракцыі γ-выпрамянення, электронаў, нейтронаў на крышталях, электрамагнітнага выпрамянення радыё- і аптычнага дыяпазонаў на перыядычных структурах, пры дыфракцыі светлавых хваль на ультрагуку.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць