Універсітэт Куінс у Кінгстане
Універсітэт Куінс (англ.: Queen's University), афіцыйна Універсітэт Куінс у Кінгстане (англ.: Queen's University at Kingston), Каралеўскі ўніверсітэт — канадскі грамадскі даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Кінгстан, правінцыя Антарыа. З’яўляецца адным з самых прэстыжных універсітэтаў свету.
Універсітэт Куінс у Кінгстане | |
---|---|
![]() | |
| |
Заснаваны | 16 кастрычніка 1841 |
Студэнты | 28 272 |
Сайт | queensu.ca (англ.) |
![]() |
Заснаваны 16 кастрычніка 1841 па каралеўскай хартыі, выдадзенай каралевай Вікторыяй, універсітэт папярэднічае заснаванню Канады на 26 гадоў. Яму належаць больш за 1400 га (3500 акраў) зямлі па ўсім Антарыа і замак Херстмансо ва Усходнім Сусексе ў Англіі. Універсітэт Куінс прапануе навучанне па дзесяці праграмах бакалаўрыяту, магістратуры.
Царква Шатландыі заснавала Каралеўскі каледж у 1841 годзе на падставе каралеўскай хартыі ад каралевы Вікторыі. Першыя заняткі, прызначаныя для падрыхтоўкі студэнтаў для міністэрстваў, былі праведзены 7 сакавіка 1842 годзе ў складзе 13 студэнтаў і двух прафесараў. Каралеўскі ўніверсітэт быў першым універсітэтам заходняй часткі прыморскіх правінцый, які прызнаў права жанчын на навучанне, а таксама першым сфармаваў студэнцкае самакіраванне. У 1883 годзе быў створаны жаночы каледж медыцынскай адукацыі. У 1888 годзе ўніверсітэт пачаў прапаноўваць курсы павышэння кваліфікацыі, стаўшы першым Канадскім універсітэтам, які стаў гэта рабіць. У 1912 годзе атрымаў цяперашнюю юрыдычную назву.
Па ўсім свеце пражываюць 23000 студэнтаў і больш за 131000 выпускнікоў. У ліку вядомых выпускнікоў складаюцца дзяржаўныя чыноўнікі, навукоўцы, бізнесмены і 56 стыпендыятаў Родса. Універсітэт заняў 4-ае месца ў Канадзе ў рэйтынгу вну Maclean's у 2015 годзе, 187-е ў рэйтынгу ўніверсітэтаў свету QS у 2014 годзе, месцы ад 251 да 275 у 2013-2014 годзе ў сусветным рэйтынгу лепшых універсітэтаў і месца ад 201 да 300 у 2014 годзе ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету.
Ганаровая ступень універсітэта была прысуджаная амерыканскаму прэзідэнту Франкліну Рузвельту. Яе ўладальнікам з’яўляюцца таксама англійскі Прынц Чарлз і былы прэм'ер-міністр Канады Жан Крэцьен.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- queensu.ca/ — афіцыйны сайт Універсітэт Куінс у Кінгстане
- Афіцыйны атлетычны сайт