Універсітэт Парыж Дэкарт

Універсітэт Парыж Дэкарт (фр.: Université Paris-Descartes) — былая французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзілася ў Парыжы. Таксама вядомы як Універсітэт Парыж V. Універсітэт цалкам зліўся з Парыжскім універсітэтам Дзідро у 2019 годзе, каб сфармаваць новы Парыжскі ўніверсітэт. Ён быў створаны як шматпрофільны універсітэт гуманітарных і медыцынскіх навук. Спецыялізаваўся ў галіне медыцынскіх навук, біямедыцынскіх навук, права, камп'ютарных навук, эканомікі і псіхалогіі. Яго галоўны кампус знаходзіўся ў гістарычнай Школе хірургіі ў 6-й акрузе Парыжа.

Універсітэт Парыж Дэкарт
(Парыж V)
фр.: Université Paris-Descartes
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Paris-Descartes
Міжнародная назва англ.: Paris Descartes University
Заснаваны 1970
Год закрыцця 2019
Тып дзяржаўная ВНУ
Студэнты 31 690[1]
Размяшчэнне Парыж
Сайт parisdescartes.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць

  • [www.parisdescartes.fr Сайт універсітэта]
  1. ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.