Парыжскі ўніверсітэт (2019)

Парыжскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris Cité) — французская дзяржаўная эксперыментальная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы. Утвораны 20 сакавіка 2019 годзе шляхам зліцця універсітэтаў Парыж-Дэкарт, Парыж-Дзідро і Парыжскага інстытута фізікі зямнога шара.

Парыжскі ўніверсітэт
фр.: Université Paris Cité
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Paris Cité
Міжнародная назва англ.: Paris Cité University
Заснаваны 2019
Тып дзяржаўная ВНУ
Студэнты 51 680[1], 57 014[2], 55 435[2], 51 605[2] і 59 257[2]
Размяшчэнне Парыж
Сайт u-paris.fr

Агульная характарыстыка правіць

Парыжскі універсітэт - гэта навуковая, культурная і адукацыйная эксперыментальная дзяржаўная ўстанова. Яна з'яўляецца міждысцыплінарнай і ўключае ў сябе чатыры асноўных напрамкі падрыхтоўкі: юрыдычныя, эканамічныя і ўпраўленчыя дысцыпліны; гуманітарныя і сацыяльныя навукі; тэхнічныя і медыцынскія дысцыпліны.

Кампус правіць

Парыжскі універсітэт размешчаны па адрасе: вул. Медыцынскай школы 12. Ён мае два кампуса: кампус Гран-Мулен ў 13-й акрузе Парыжа і кампус Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ ў 6-й акрузе Парыжа.

Агулам Парыжскі універсітэт мае 21 аб'ект нерухомасці ў Парыжы ў абодвух кампусах. Яго штаб-кватэра сканцэнтравана на колішнім Медыцынскім факультэце або ў Каледжы хірургіі, які быў пабудаваны на месцы Каледжа Бургундыі ў Лацінскім квартале. Навучальныя памяшканні і даследчыя лабараторыі размешчаны ва ўніверсітэцкім цэнтры Сен-Перэ, што тычыцца медыцынскай школы і школы сацыяльных навук, а таксама ва ўніверсітэцкіх цэнтрах Ксаўе-Біша і Ларыбуазьер Сен-Луі.

Школа аданталогіі размешчана ва ўніверсітэцкім цэнтры Гарансьер. Штаб-кватэра фізічнага факультэта знаходзіцца ў будынку Кандарсэ, у кампусе Універсітэта Парыж-Рыў-Гош. У гэтым кампусе таксама ёсць факультэты натуральных навук, матэматыкі, геаграфіі, гісторыі і сацыяльных навук, а таксама літаратуры, мастацтва і кіно. У адрамантаваным цэнтры Анры-П'ерона знаходзіцца школа псіхалогіі, а юрыдычная школа знаходзіцца ў Малакофф. Стаматалагічная школа знаходзіцца ў Монруж.

Спасылкі правіць

  1. https://u-paris.fr/les-chiffres-cles/
  2. а б в г ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.