Універсітэт Парыж Дзідро
Універсітэт Парыж Дзідро (фр.: L'université Paris-Diderot), таксама Універсітэт Парыж VII — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая існавала ў 1971-2019 гадах і знаходзілася ў Парыжы. Спецыялізавалася ў галіне дакладных навук, медыцыны, аданталогіі і гуманітарных навук. Універсітэт цалкам зліўся з Парыжскім універсітэтам Дэкарта ў 2019 годзе, каб сфармаваць новы Парыжскі ўніверсітэт.
Універсітэт Парыж Дзідро (Парыж VII) | |
---|---|
фр.: L'université Paris-Diderot | |
Арыгінальная назва | фр.: L'université Paris-Diderot |
Міжнародная назва | англ.: Paris Diderot University |
Заснаваны | 1971 |
Год закрыцця | 2019 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 25 523[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | u-paris.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.