Універсітэт Святой Марыі (Калгары)

Універсітэт Святой Марыі (англ.: St. Mary’s University) — канадская каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.

Універсітэт Святой Марыі
англ.: St. Mary’s University
Арыгінальная назва англ.: St. Mary’s University
Заснаваны 1986
Размяшчэнне Калгары, Альберта, Канада
Сайт stmu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня прапануе акадэмічныя ступені ў галіне гуманітарных навук, прыродазнаўчых навук і адукацыі. Сярэдні памер акадэмічнай групы складае 25 студэнтаў.

Бібліятэка ўніверсітэта змяшчае больш за 30 тысяч выданняў і мае 51 працоўнае месца, даступнае студэнтам. Бібліятэка таксама мае так званую Біблію Святога Яна. Гэта Біблія, цалкам напісаная ад рукі сусветна вядомым каліграфам Дональдам Джэксанам, які з'яўляўся пісцом каралевы Вялікабрытаніі. Гэта першы выпадак, калі сабор, манастыр або рэлігійная арганізацыя заказваюць нешта такога маштабу за больш чым 500 гадоў.

Спасылкі правіць