Універсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэт

Універсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэт (нарв.: Universitetet i Tromsø – Norges arktiske universitet) — нарвежская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тромсё.

Універсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэт
нарв.: Universitetet i Tromsø – Norges arktiske universitet
Арыгінальная назва нарв.: Universitetet i Tromsø – Norges arktiske universitet
Заснаваны 1968
Год рэарганізацыі 1972
Рэктар Dag Rune Olsen[d]
Студэнты 17 808[1]
Размяшчэнне Тромсё
Сайт uit.no
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

З'яўляецца самым паўночным універсітэтам у свеце. Прадстаўнікі ўніверсітэта таксама прымаюць удзел у рабоце ўніверсітэцкага цэнтра на Шпіцбергене (UNIS).

Рашэнне аб стварэнні ўніверсітэта прынята ў 1968 годзе, а ў 1972 годзе ўніверсітэт быў урачыста адкрыты каралём Нарвегіі Улавам V. У першыя гады будынкі універсітэта знаходзіліся ў цэнтры горада, аднак у цяперашні час большасць іх сканцэнтравана ў кампусе Брэйвіка на поўначы ад цэнтра.

Структура правіць

У склад універсітэта ўваходзяць некалькі факультэтаў:

  • гуманітарных навук
  • грамадскіх навук
  • матэматычна-натуральны факультэт
  • юрыдычны факультэт
  • медыцынскі факультэт.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць