Уотсан-Брэйк (англ.: Watson Brake) — помнік археалогіі ў Луізіяне (ЗША). Быў пабудаваны продкамі сучасных індзейцаў у архаічны перыяд (64 тысячагоддзі да н. э.).

Рэканструкцыя

Складаецца з 11 курганоў вышынёй ад 0,914 м да 7,6 м, аб'яднаных насыпам у форме авала. Паўднёвая частка з'яўляецца археалагічным запаведнікам. Паўночная знаходзіцца на прыватных землях.

Уотсан-Брэйк выкарыстоўваўся у якасці сезоннайй базы мабільнымі групамі паляўнічых і збіральнікаў. Пра гэта сведчаць знаходкі костак рыбін, што нерастуюць увесну — пачатку лета, і насенне раслін, што спеюць улетку або ўвосені. Пацеркі, каменныя прылады і абпаленыя кавалкі гліны, знойдзенныя археолагамі, сведчаць пра мясцовы характар вытворчасці.

Канчаткова пакінуты каля 4800 гадоў таму пасля таго, як рака Арканзас змяніла сваё рэчышча.

Спасылкі правіць