Архаічны перыяд у Паўночнай Амерыцы
Архаічны перыяд (англ.: Archaic period), часам мезаіндзейскі перыяд (англ.: Meso-Indian period) — стадыя развіцця археалагічных культур ў дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на поўнач ад Мексікі на працягу прыкладна 8 тысячагоддзя да н. э. — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э.
Архаічны перыяд мезаліт - ранні неаліт | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Паўночная Амерыка | |||
Лакалізацыя | ЗША, Канада | |||
Датаванне | 1 тысячагоддзе да н.э. — 1 тысячагоддзе н.э. | |||
Носьбіты | індзейцы | |||
Тып гаспадаркі | паляванне і збіральніцтва | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вылучэнне
правіцьАрхаічны перыяд быў упершыню вылучаны ў 1958 г. амерыканскімі археолагамі Філіпам Філіпсам і Горданам Уілі на падставе папярэдніх даследаванняў паўднёвага ўсходу ЗША. За пачатак быў прыняты час знікнення Берынгіі і канец міграцыі палеаіндзейцаў у Паўночную Амерыку. Заканчэннем першапачаткова лічылі ўзнікненне курганных культур, з'яўленне земляробства і керамікі. Такім чынам у агульнасусветнай перыядызацыі архаічны перыяд супадаў з эпохамі мезаліту — ранняга неаліту.
Параўнальнае даследаванне з Месаамерыкай і пазнейшыя раскопкі культур Поверці-Пойнт і Уотсан-Брэйк паказалі, што курганыя культуры ўзніклі значна раней за распаўсюджанне земляробства і керамікі. У гэтай сувязі некаторыя археолагі сталі вылучаць самастойную стваральную стадыю (англ.: Formative stage), якую датавалі ніжнімі межамі ад сярэдзіны 4 тысячагоддзя да н. э. да канца 2 тысячагоддзя да н. э. і верхнімі — каля сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э.
Перыядызацыя
правіцьАрхаічны перыяд прынята падзяляць на некалькі стадый:
- Ранняя архаічная (да сярэдзіны 7 тысячагоддзя да н. э.): ад знікнення Берынгіі да ўзнікнення вытворчасці кошыкаў.
- Сярэдняя архаічная (сярэдзіна 7 тысячагоддзя да н. э. — канец 4 тысячагоддзя да н. э.): шліхтаваныя каменныя прылады, апрацоўка ракавін, абмен на доўгія адлегласці, перасяленне з Азіі продкаў алеутаў, эскімосаў і на-дэне.
- Позняя архаічная (3 тысячагоддзе да н. э. — 2 тысячагоддзе да н. э.): распаўсюджанне земляробстваа на поўдні сучасных ЗША, выраб керамікі, арнаментацыя ракавін.