Упіцкі павет

павет Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Упіцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — першапачаткова Упіта, пазней Панявеж.

Упіцкі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Упіцкі павет на карце

Ахопліваў землі ў ніжнім цячэння рэк Нявежы, Левуа, сярэднім цячэнні ракі Муша з гарадамі і мястэчкамі Біржы, Лінкава, Пампяны, Пасваль, Рамігаль, Шадаў.[1]

Ва Упіцкі павет уваходзілі тэрыторыі Гульбінскага, Сангвейскага, Шыманскага, Шадаўскага, Вабальніцкага, Жыдайчанскага старостваў (дзяржаўных воласцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі[2].

Зноскі

  1. Упіцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 692. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Powiat upitski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 339

Літаратура правіць