Ураджай
(Пасля перасылкі з Ураджайнасць)
Ураджа́й — прадукцыя адной або некалькіх аднародных сельскагаспадарчых культур (збожжавых, пладовых, агароднінных і інш.) і прадукцыя дзікарослых раслін, якія выкарыстоўваюцца чалавекам; агульны збор той ці інш. прадукцыі раслінаводства з усёй пасяўной плошчы ў асобнай гаспадарцы, асобнай або групе адміністрацыйных адзінак, у цэлым у дзяржаве, рэгіёне, аб’яднанні дзяржаў і г.д..
Ураджай складаецца з асобных частак або органаў расліны (насення, бацвіння, карняплодаў, клубняў і г. д.).
Ураджай залежыць ад урадлівасці глебы, біялагічных асаблівасцей раслін, насеннага матэрыялу, тэрмінаў і якасці сяўбы і догляду пасеваў, плошчы сілкавання раслін і г. д..
Літаратура
правіць- Чорний І. Б. Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985., Том 11. Кн.1., К., 1984, стор. 502