Уроцлаўскае княства
Уроцлаўскае княства (польск.: Księstwo Wrocławskie, чэшск.: Vratislavské knížectví), або герцагства Брэслау (ням.: Herzogtum Breslau) — адно з сярэдневяковых сілезскіх княстваў.
Гістарычная дзяржава | |||||
Уроцлаўскае княства | |||||
---|---|---|---|---|---|
польск.: Księstwo Wrocławskie чэшск.: Vratislavské knížectví ням.: Herzogtum Breslau | |||||
|
|||||
1248 — 1335
|
|||||
Сталіца | Вроцлаў | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Дынастыя | Сілезскія Пясты | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1163 годзе Баляслаў I Высокі і Мешка I Крываногі — сыны польскага князя Уладзіслава II Выгнанніка — пры падтрымцы імператара Фрыдрыха I Барбаросы атрымалі княства Сілезія. Спачатку яны кіравалі сумесна, але паступова паміж імі адбыўся разлад, і ў 1173 годзе яны падзялілі Сілезію паміж сабой: Баляслаў стаў кіраваць з Уроцлава, а Мешка — з Рацібужа. Так з’явіліся Уроцлаўскае і Рацібожскае княствы. Баляслаў спрабаваў прэтэндаваць на Кракаўскае княства, але ў 1177 годзе пацярпеў паражэнне і быў вымушаны вылучыць са сваіх уладанняў Глагоўскае княства, у якім стаў кіраваць яго малодшы брат Конрад Танканогі. Пасля гэтага Баляслаў больш не спрабаваў паўставаць супраць кракаўскіх князёў, і накіраваў усе высілкі на захаванне сваіх уладанняў. Пасля таго, як Конрад Танканогі памёр у 1189/1190 годзе, не пакінуўшы спадчыннікаў, Глогаў ізноў вярнуўся да Баляслава, а ў 1201 годзе Баляслаў вярнуў Аполе. Сын Баляслава — Генрых I Барадаты — здолеў ізноў аб’яднаць Сілезію пад адзінай уладай.
У 1248 годзе Генрых III Белы, які дасягнуў паўналецця, запатрабаваў ад свайго старэйшага брата — сілезскага князя Баляслава II Рагаткі — сваю долю бацькаўскай спадчыны. Генрыха падтрымала ўроцлаўскае дваранства, і Баляславу прыйшлося аддаць яму цэнтральную частку княства, дзе знаходзіўся Уроцлаў — так Уроцлаўскае княства з’явілася на карце зноў. Генрых быў моцным кіраўніком, і ў 1250-х гадах Уроцлаўскае княства стала наймацнейшым княствам Сілезіі, праводзячы актыўную знешнюю палітыку. Пасля смерці Генрыха ў 1266 годзе рэгентам княства пры малалетнім Генрыху IV стаў яго брат Уладзіслаў, князь-біскуп Зальцбургскі; у 1267 годзе ён адправіў малалетняга Генрыха ў Прагу, і таму пасля смерці Уладзіслава ў 1270 годзе рэгентам княства стаў чэшскі кароль Пржэмысл Отакар II.
У 1273 годзе Генрых IV быў абвешчаны паўналетнім, і стаў кіраваць княствам самастойна, праводзячы незалежную знешнюю палітыку. У 1277 годзе ён быў узяты ў палон лягніцкім князем Генрыхам V Пузатым, і атрымаў свабоду толькі ў абмен на траціну княства. Пазней Генрых IV увязаўся ў барацьбу за гегемонію ў Польшчы, і ў 1288 годзе змог стаць кракаўскім князем. Ён памёр у 1290 годзе; паводле яго завяшчання, Урацлаўскае княства павінна было адысці глагоўскага князя Генрыху III, аднак мясцовыя дваране адмовіліся прыняць яго кіраванне, і пры падтрымцы чэшскага караля Вацлава II яно перайшло да Генрыха V Пузатага, які, такім чынам, злучыў яго з Лягніцкім княствам.
Сын Генрыха V — Баляслаў III Марнатравец — у 1311 годзе пад націскам мясцовых дваран быў вымушаны падзяліцца Лягніцкім княствам са сваімі братамі; ва Уроцлаве стаў княжыць Генрых VI Добры. Спачатку Генрых VI падтрымліваў свайго брата ў розных прадпрыемствах, а сам атрымліваў дапамогу ў барацьбе з Глагоўскім княствам. Аднак паступова сітуацыя змянілася на процілеглую: у 1322 годзе Генрых VI падпісаў сепаратны мір з Глогавам, а Баляслаў стаў зазірацца на багаты Уроцлаў. У выніку справа вылілася ва ўзброены канфлікт. У пошуках саюзнікаў Генрых звяртаўся па дапамогу да польскага караля Уладзіслава Лакетка, імператара Людовіка IV і нават Тэўтонскага ордэна. У выніку, пад ціскам урацлаўскага дваранства, 6 красавіка 1327 года ён прынёс прысягу чэшскаму каралю Яну Люксембургскаму. У адпаведнасці з умовамі пагаднення, Урацлаўскае княства заставалася незалежным, але пасля смерці Генрыха адыходзіла Багемскай кароне. Так і адбылося 24 лістапада 1335 года.
Кіраўнікі
правіцьПершае стварэнне
правіць- Баляслаў I Высокі (1173—1201)
- Генрых I Барадаты (1201—1238)
- Генрых II Набожны (1238—1241)
Другое стварэнне
правіць- Генрых III Белы (1248—1266)
- Генрых IV Пробус (1266—1290)
Трэцяе стварэнне
правіць- Генрых VI Добры (1311—1335)