Уру́к — старажытны горад-дзяржава ў Шумеры (шумерскае Унуг, біблейскае Эрэх, грэч. Архоя), на яго месцы сучасны пасёлак Варка (за 65 км на паўночны захад ад г. Насірыя ў Іраку).

Урук
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
3200 да н.э.[1]
Плошча
  • 541 га
  • 292 га
  • 450 га[1]
Урук на карце Ірака
Урук (Ірак)
Урук
Урук (Ірак)
Урук

Гісторыя правіць

У XXVIII ст. да н.э. вядомы паўлегендарны правіцель Урука Гільгамеш. Пад гегемоніяй Урука ў XXVIII — XXVII ст. да н.э. аб’яднаны гарады-дзяржавы Паўднёвага Двухрэчча. Пры цару Лугальзагісі ў XXIV ст. да н.э. Урук — сталіца Шумера. Заваяваны ў XXIV ст. да н.э. Сарганам Старажытным і ўвайшоў у склад яго дзяржавы. У канцы XXII ст. да н.э. яго цар Утухегаль стварыў у Двухрэччы аб’яднанае «царства Шумера і Акада». Урук заставаўся важным горадам да канца I тыс. да н.э. У VIII—II ст. да н.э. — аўтаномны храмавы горад у складзе вавілонскага, потым ахеменідскага і селеўкідскага царстваў. Разбураны Сасанідамі ў III ст. н.э.

З пачатку ХХ ст. вядуцца сістэматычныя раскопкі.

Архітэктура правіць

Да першых вядомых культавых будынкаў адносіцца так званы Белы храм ва Уруку (кан. IV тыс. да н. э.), які захаваўся ў руінах. Ён складаўся з двух частак — гліняных тэрасы і платформы, дзе знаходзілася свяцілішча. На іх можна было ўзысці па лесвіцах, выкладзеных з пліт вапняку. Вонкавыя паверхні платформы і фасады свяцілішча аформлены плоскімі лапаткамі. Дзякуючы вялікім памерам, афарбоўцы сцен у белы колер храмавы комплекс вылучаўся сярод радавой гарадской забудовы.

Зноскі

Літаратура правіць