Усеагульны нацыянальны кангрэс Лівіі
Усеагульны нацыянальны кангрэс (араб. المؤتمر الوطني العام) — былы заканадаўчы орган Лівіі, аднапалатны парламент з 2012 па 2014 гады. Сфарміравана пасля выбараў 7 ліпеня 2012 года. 4 жніўня 2014 года новым заканадаўчым органам становіцца Палата прадстаўнікоў Лівіі.
8 жніўня 2012 г. Нацыянальны пераходны савет, які кіраваў краінай з канца грамадзянскай вайны ў Лівіі, афіцыйна перадаў уладу Усеагульнаму нацыянальнаму кангрэсу[1][2][3]. УНК павінен быў сфармаваць кабінет міністраў і падрыхтаваць праект Канстытуцыі.
Склад
правіцьУсеагульны нацыянальны кангрэс меў 200 месцаў. Большасць месцаў (39) на выбарах атрымаў ліберальны «Альянс нацыянальных сіл», які ўзначальваў былы прэм’ер-міністр Пераходнага нацыянальнага савета Махмуд Джыбрыль, на другім месцы (17) ісламісцкая Партыя справядлівасці і развіцця[4][5][6][7].
10 жніўня 2012 года УНК выбраў сваім спікерам лідара «Нацыянальнага фронту» Мухамеда аль-Макрыфа[8], а 31 кастрычніка 2012 года зацвердзіў новы кабінет урада на чале з Алі Зейданам[9].
Ліквідацыя
правіць4 жніўня 2014 года новым заканадаўчым органам краіны афіцыйна становіцца Палата прадстаўнікоў Лівіі. Аднак паралельна пачынае дзейнічаць непрызнаны парламент — Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс, ваенныя фарміраванні якога захопліваюць сталіцу Лівіі горад Трыпалі.
Зноскі
- ↑ Cousins, Michel (24 ліпеня 2012). "National Congress to meet on 8 August: NTC". Libya Herald. Праверана 26 ліпеня 2012.
- ↑ "NTC to Transfer Power to Newly-Elected Libyan Assembly August 8". Tripoli Post. 2 жніўня 2012. Архівавана з арыгінала 2012-08-07. Праверана 4 жніўня 2012.
- ↑ Esam Mohamed (8 жніўня 2012). "Libya's transitional rulers hand over power". Boston.com. Associated Press.
- ↑ "ЦИК: В Ливии выборы во Всеобщий национальный конгресс выиграли либералы". NEWSRu. 18 ліпеня 2012.
- ↑ "Libya elections: Do any of the parties have a plan?". BBC News. 6 ліпеня 2012.
- ↑ Q&A: Libya's General National Congress election . BBC News (7 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2012. Праверана 8 жніўня 2012.
- ↑ Margaret Coker (22 чэрвеня 2012). "Libya Election Panel Battles Ghosts". The Wall Street Journal.
- ↑ Всеобщий национальный конгресс Ливии возглавил Мухаммед аль-Макриф
- ↑ Congress votes to approve Zeidan Government; six members referred to Integrity Commission, Lybia Herald (31.10.12). (англ.)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 5 жніўня 2016.