Усеўкраінскі саюз беларусаў
Усеўкраінскі саюз беларусаў — грамадска-культурная арганізацыя беларусаў з 14 абласцей Украіны[1]. Аб’ядноўвае ўкраінскіх беларусаў незалежна ад рэлігійных, палітычных або сацыяльных адрозненняў. Знаёміць з культурай і традыцыямі беларусаў, якія маюць старадаўнія традыцыі, якія сыходзяць углыб тысячагоддзяў. Спрыяе ўмацаванню нацыянальнай самабытнасці беларускай суполкі Украіны.
Усеўкраінскі саюз беларусаў | |
---|---|
укр.: Всеукраїнська спілка білорусів, Всеукраїнський союз білорусів (ВСБ) | |
![]() знак Усеўкраінскага саюза беларусаў | |
сталіца | Кіеў |
Адрас | 04116, м. Київ, вул. Шолуденка, 16/25 |
Тып арганізацыі | грамадска-культурная |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Лайшаў Пётр Уладзіміравіч |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 24 мая 2000 |
Член у | 277000 беларусаў (0,7% насельніцтва Украіны) |
юрыдычная | |
belukrresurs.org |
Гісторыя
правіцьАд 1995 г. беларуская абшчына Украіны працавала ў прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза па пытаннях імплементацыі канвенцыі па правах чалавека, Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, у рабочых нарадах Міністэрства юстыцыі Украіны і ін.. Нягледзячы на цяжкасці стварэння дадзенага саюза спрыялі першыя сакратары Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне В. І. Бокач і В. М. Забаўскі.
24 мая 2000 г. на першым з'ездзе ў Кіеве Усеўкраінскі саюз беларусаў быў фактычна створаны і юрыдычна зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Украіны 1 верасні 2003 г.[2]. На пасяджэннях Каардынацыйны савет гэтага саюза запланаваў вырашэнне пытанняў захавання і развіцця нацыянальнай культуры, побыту, традыцый беларускай культуры ва Украіне, папулярызацыі і вывучэння беларускай мовы дзецьмі ў Украіне[3].
Дадзены саюз рэалізуе агульныя інтарэсы на захаванне і развіццё нацыянальнай, культурнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасці беларускай суполкі Украіны. Супрацоўнічае з Дзяржаўным камітэтам Украіны па пытаннях нацыянальнасцяў і рэлігій, Апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры і турызму Украіны, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Старшыня Саюза з'яўляецца актыўным членам грамадскіх саветаў пры вышэйзгаданых ўкраінскіх структурах, а таксама членам Савета нацыянальных таварыстваў Украіны.
У 2014 г. у народнае апалчэнне Ўкраіны запісалася каля 70 беларусаў[4].
Структура
правіцьДапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні з'ездаў саюза аказваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне спадар Віталь Курашык, які прымаў удзел у стварэнні
- Данецкай абласной арганізацыі беларусаў «Нёман» ,
- Чарнігаўскай гарадской арганізацыі беларусаў «Сябры» ,
- Луганскай абласной арганізацыі беларусаў «Украіна-Беларусь».
Яшчэ будучы Старшынёй Савета Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым ў 1991 годзе ініцыяваў стварэнне нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў Крыма: «Саюз беларусаў Крыма».
У іншых рэгіёнах :
- Вінніцкае абласное зямляцтва беларусаў;
- Днепрапятроўская вобласць «Беларусы Прыднястроўя»;
- Закарпацкае абласное культурнае таварыства беларусаў «Сябры» ;
- Запарожскае — «Мінск»;
- Культурна-асветніцкае таварыства «Беларусь» Кіраваградскай вобласці;
- Кіеўскае культурнае таварыства «Беларусь»;
- Белгарад-Днястроўскае — «Беларусь»;
- Беларуская абшчына Львоўскай вобласці;
- Адэскае культурнае аб'яднанне «Беларусь»;
- Ровенскае абласное культурнае таварыства «Беларусь»;
- Севастопальскае таварыства «Беларусь»;
- Чарнавіцкая арганізацыя «Культурна-асветніцкае таварыства беларусаў».
Згодна з Статутам ў структуры гэтай арганізацыі вышэйшым органам з'яўляецца з'езд дэлегатаў. У перыяды паміж з'ездамі вышэйшым органам з'яўляецца Каардынацыйны савет, у склад якога уваходзяць ўсе старшыні рэгіянальных арганізацый, а таксама Старшыня дадзенага Саюза. Каардынацыйны савет пасяджэння адзін раз у паўгоддзе, працу паміж з'ездамі і паседжаннямі Каардынацыйнага савета праводзіць Прэзідыум Саюза, якая адзін раз у квартал. У склад Прэзідыума ўваходзіць Старшыня Саюза з чатырма сустаршынямі. Прэзідыум ўзначальвае Старшыня Саюза. Будзённую працу Саюза паміж з'ездамі і паседжаннямі Каардынацыйнага савета ажыццяўляе Старшыня Саюза. У 2013 г. пасля Оржехоўскай Ірыны Аляксандраўны абраны Старшыня Саюза Лайшаў Пётр Уладзіміравіч[5].
У працы гэтага саюза прымаюць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне спадар Валянцін Вялічка і іншыя работнікі беларускіх замежных устаноў у Украіне .
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ «Создан Всеукраинский союз белорусов», Белорусское телеграфное агентство «БЕЛТА» Архівавана 9 студзеня 2014. (руск.)
- ↑ Официальный сайт «Информация про Всеукраинский союз белоруссов» Архівавана 7 студзеня 2014. (руск.)
- ↑ «Киевская Бела-Русь», Народная газета Архівавана 9 студзеня 2014. (руск.)
- ↑ В народное ополчение Украины записалось около 70 белорусов Архівавана 15 сакавіка 2014. (руск.)
- ↑ Интервью с Лайшевым Петром Владимировичем, «Белая Русь» (декабрь 2013) Архівавана 9 студзеня 2014. (руск.)
Спасылкі
правіць- Татьяна ВЛАДИМИРОВА, «Беларусь — пример достоинства» Архівавана 9 студзеня 2014. (руск.)
- Укрепление взаимоотношений с исторической родиной — главная тема съезда Всеукраинского союза белорусов, БЕЛТА (руск.)
- Официальный сайт «Всеукраинского союза белоруссов» Архівавана 7 студзеня 2014.
- Информация о Всеукраинском союзе белорусов Архівавана 9 студзеня 2014. (руск.)