Валянцін Уладзіміравіч Вялічка
Валянці́н Уладзі́міравіч Вялі́чка (15 чэрвеня 1944, Валожынскі раён Мінскай вобласці — 9 сакавіка 2018[1]) — беларускі эканаміст, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне (2001—2016).
Валянцін Вялічка | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
8 чэрвеня 2001 — 13 чэрвеня 2016 | ||
Прэм’ер-міністр: | Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч | |
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік: | Віталь Курашык | |
Пераемнік: | Ігар Сокал | |
| ||
10 верасня 1997 — 10 снежня 1998 | ||
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік: | Іван Бамбіза | |
Пераемнік: | пасада скасавана | |
Партыя: | ||
Адукацыя: | ||
Навуковая ступень: | кандыдат эканамічных навук[d] | |
Дзейнасць: | эканаміст, палітык, дыпламат | |
Нараджэнне: | 15 чэрвеня 1944 | |
Смерць: | 9 сакавіка 2018 (73 гады) | |
Узнагароды: |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 15 чэрвеня 1944 года. Па нацыянальнасці беларус. Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут, аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, кандыдат эканамічных навук.
Працаваў на вытворчасці, на камсамольскай працы, быў кіраўніком раённага і абласнога ўзроўню на савецкай і партыйнай працы ў Гомельскай вобласці.
1993—1997 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтву)
1997—1999 гг. — Міністр па справах СНД
1999—2001 гг. — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
15 чэрвеня 2001 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне.
Памёр 9 сакавіка 2018 года.
Зноскі
- ↑ Памёр дыпламат Валянцін Вялічка, які 15 гадоў быў паслом Беларусі ва Украіне. Наша Ніва. Праверана 10 сакавіка 2018.
СпасылкіПравіць
- Посольство Республики Беларусь в Украине: Официальный сайт(руск.) (па стане на 20 красавіка 2009 года)