Усушкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Усу́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Усушак.

Усушкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чавускі раён
Адміністрацыйны цэнтр Усушак
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 мая 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Усушкаўскі (Усушскі) сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Ваўкавіцкага і Даўгамохаўскага сельсаветаў[1]. 16 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хацкавіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ваўкавічы, а сельсавет перайменаваны ў Ваўкавіцкі[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.