Усушак
Усу́шак[1] (трансліт.: Usušak, руск.: Усушек) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайнілаўскага сельсавета.
Вёска
Усушак
|
Гісторыя
правіцьЗгадваецца не пазней за 1633 год (калі Леў Сапега быў магілёўскім старастам) як сяло ў складзе Гарбавіцкага войтаўства Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
У 1924—1960 гадах цэнтр Усушкаўскага сельсавета[3]. Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Гарбавіцкага сельсавета[4], да 23 снежня 2009 года — у склад Антонаўскага сельсавета[5].
Вядомыя асобы
правіць- Васіль Сцяпанавіч Казакоў (1935—2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Фёдар Дзямідавіч Пыталеў (нар. 1938) — беларускі кампазітар, педагог.
- Міхаіл Іосіфавіч Эрдман (1886—?) — беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 78, с. 107
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх