Усходнееўрапейскі ўніверсітэт імя Рауфа Аблязава
Усходнееўрапейскі ўніверсітэт імя Рауфа Аблязава — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Чаркасах.
Усходнееўрапейскі ўніверсітэт імя Рауфа Аблязава | |
---|---|
Східноєвропейський університет імені Рауфа Аблязова | |
Арыгінальная назва | Східноєвропейський університет імені Рауфа Аблязова |
Міжнародная назва | East European University |
Заснаваны | 1992 |
Тып | прыватная ВНУ |
Студэнты | 1 500 |
Размяшчэнне | Чаркасы |
Юрыдычны адрас | вул. Нечуя-Лявіцкага 18, 18036 Чаркасы, Украіна |
Сайт | suem.edu.ua |
Агульная характарыстыка
правіцьУсходнееўрапейскі ўніверсітэт сваі вытокі выводзіць з пачатку 1990-х гадоў і з’яўляецца правапераемнікам такіх устаноў вышэйшай адукацыі, як Інстытут упраўлення бізнесам (1992), Чаркаскі інстытут упраўлення (1998), Чаркаская акадэмія менеджменту (2002), Усходнееўрапейскі ўніверсітэт эканомікі і менеджменту (2004).
Універсітэт мае свой кампус, дзе размешчаны вучэбны корпус, цэнтры інфармацыйных тэхналогій і дыстанцыйна-завочнага навучання, лабараторыі інфарматыкі і камп’ютарнай тэхнікі, лабараторыі, абсталяваныя пад вучэбна-навукова-вытворчыя цэнтры, навуковая бібліятэка з чытальнай залай, абанементам, залай перыядычнай літаратуры, аддзяленнем электронных падручнікаў, метадычным кабінетам, уласны студэнцкі інтэрнат, трэнажорная зала, кафэ, буфет, медыцынскі цэнтр, цэнтр культуры і вольнага часу з актавай залай на 400 месцаў, творчыя майстэрні для падрыхтоўкі спецыялістаў па дызайне, зала канферэнц-сувязі, зала сінхроннага перакладу, навучальны зала судовых пасяджэнняў, уласны выдавецкі комплекс і інш.
Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на ўзроўнях:
- бакалаўра: «Эканоміка прадпрыемства», «Улік і падаткаабкладанне», «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне», «Менеджмент», «Маркетынг», «Гатэльна-рэстаранная справа», «Турызм», «Дызайн», «Германская філалогія і пераклад», «Правазнаўства», «Дакументазнаўства і інфармацыйная дзейнасць»
- магістра: «Эканоміка прадпрыества», «Улік, аудыт і падаткаабкладанне ва ўпраўленні прадпрымальніцкай дзейнасцю», «Менеджмент арганізацый і акдміністраванне», «Германская філалогія і пераклад», «Маркетынг», «Дакументазнаўства і інфармацыйная дзейнасць»
- доктара філасофіі (аспірантура) па спецыяльнасці «Эканоміка»
Дзейнічае праграма падвойнага дыплому з польскай Вышэйшай школай фінансаў і кіравання ў Беластоку. Універсітэт выдае ўласны навуковы часопіс, які ўваходзіць у Пералік навуковых прафесійных выданняў Украіны па эканамічных навуках.
Структура
правіць- Кафедра маркетынгу, фінансаў, банкаўскага справы і страхавання
- Кафедра эканомікі, уліку і падаткаабкладання
- Кафедра менеджменту і адміністравання
- Кафедра гатэльна-рэстараннай справы і турызму
- Кафедра дызайну
- Кафедра тэорыі і практыкі перакладу і замежных моў
- Кафедра інфармацыйнай, бібліятэчнай, архіўнай справы і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
- Кафедра публічнага права
- Кафедра прыватнага права
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх