Усходне-Афрыканская Федэрацыя
Усходне-Афрыканская Федэрацыя (англ.: East African Federation, суахілі: Shirikisho la Afrika Mashariki) — прапанаванае палітычнае аб'яднанне краін-членаў Усходне-Афрыканскай супольнасці (Бурундзі, Кенія, Руанда, Танзанія, Уганда) у адзіную суверэнную дзяржаву[1].
Агульная характарыстыка
правіцьПлошча федэрацыі складзе 1 820 664 км², тым самым яна будзе чацвёртай па велічыні краінай у Афрыцы і сямнаццатай у свеце. З насельніцтвам у 149 959 317 чалавек[2] федэрацыя будзе другой па колькасці насельніцтва краінай у Афрыцы (пасля Нігерыі) і адзінаццатай у свеце. Колькасць насельніцтва будзе большая, чым у Расіі, Японіі і Мексіцы, і ўдвая меншая, чым у ЗША. Шчыльнасць насельніцтва будзе складаць 82,5 чалавека на кв. км. Па ацэнцы кнігі фактаў ЦРУ, ВУП федэрацыі будзе складаць 224 798 000 000 долараў ЗША, што стане пятай па велічыні эканомікай у Афрыцы і 51-й у свеце[3]. ВУП на душу насельніцтва будзе складаць 1500 долараў ЗША[4]. У федэрацыі будзе дзве афіцыйныя мовы: суахілі і англійская. Сталіцу прапануецца размясціць у танзанійскім горадзе Аруша, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Кеніяй. Аруша з'яўляецца штаб-кватэрай Усходне-Афрыканскай супольнасці[5][6]. Найбуйнейшым горадам федэрацыі павінен стаць танзанійскі Дар-эс-Салам (4,4 млн чал на 2012 год).
Храналогія
правіцьУ 2010 годзе Усходне-Афрыканская супольнасць адкрыла свой уласны агульны рынак для тавараў, рабочай сілы і капіталу ў рэгіёне, з мэтай увядзення адзінай валюты ў 2014 годзе[7] і стварэннем поўнай палітычнай федэрацыі ў 2015 годзе[8][9].
14 кастрычніка 2013 года лідары Уганды, Кеніі, Руанды, Танзаніі і Бурундзі правялі сустрэчу ў Кампале, абмеркаваўшы праект канстытуцыі для Усходне-Афрыканскай Федэрацыі[10].
Разглядаецца перспектыва далучэння Паўднёвага Судана да УАС, што можа паўплываць на тэрміны фарміравання федэрацыі, з прычыны таго, што Паўднёвы Судан мае праблемы з наладжваннем інфраструктуры з-за таго, што прэзідэнт Салва Кіір спыніў гандляваць нафтай з Суданам. Паўднёвы Судан прыняў рашэнне пачаць будаўніцтва трубаправодаў у абыход Судана праз Эфіопію да портаў Джыбуці, а таксама на паўднёвы ўсход да ўзбярэжжа Кеніі[11][12]. У красавіку 2014 года на саміце УАС будзе вырашацца пытанне аб афіцыйным далучэнні Паўднёвага Судана ў якасці шостай краіны-ўдзельніцы інтэграцыйнага блока[13].
Камітэт сабраўся на пяцідзённую кансультацыйную сустрэчу ў Бурундзі з 14 па 18 студзеня 2020 года, на якой абвясціў, што канстытуцыя канфедэрацыі будзе распрацавана да канца 2021 года. На наступных сустрэчах будзе падрабязна разгледжана дарожная карта да поўнай палітычнай федэрацыі.
Зноскі
правіць- ↑ | Uganda Sunday Vision (2004-11-28): One president for EA by 2010 Архівавана 31 кастрычніка 2012.
- ↑ The World Factbook Архівавана 29 лістапада 2020.
- ↑ The World Factbook Архівавана 20 красавіка 2014.
- ↑ The World Factbook Архівавана 24 снежня 2018.
- ↑ Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>
; для зносакEAC_President_2010
няма тэксту - ↑ CIA World Factbook — Country Comparison :: Population Архівавана 27 верасня 2011.
- ↑ EAC to decide on S. Sudan admission by April 2014 — Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 8 сакавіка 2014.
- ↑ http://af.reuters.com/article/kenyaNews/idAFLDE65T2AJ201007001?sp=true(недаступная спасылка)
- ↑ The African Executive. James Shikwati (2006-06-14) The Benefits of the East Africa Federation to the Youth. The African Executive(недаступная спасылка). Africanexecutive.com. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012.
- ↑ Sudan Tribute. ST (2013-10-15) Uganda hosts meeting of experts to fast-track political federation of East Africa(недаступная спасылка). SudanTribune.com. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2013.
- ↑ EAC prepares to admit South Sudan — News — www.theeastafrican.co.ke Архівавана 1 лютага 2014.
- ↑ South Sudan Oil Transit to Resume, Lamu Project will continue(недаступная спасылка). GroundReport (16 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012.
- ↑ "EAC to decide on S. Sudan admission by April 2014". Sudan Tribune . 5 December 2013. Архівавана з арыгінала 8 сакавіка 2014. Праверана 2014-03-08. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 23 сакавіка 2014.