Усходне-Вятчынскае падняцце

Усходне-Вятчынскае падняцце (ад назвы вёскі Вятчын у Жыткавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Любанскім і Акцябрскім раёнах, у межах Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай па паверхні крышталічнага фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах у 1975 годзе.

Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Усходне-Вятчынскае падняцце — блок-монакліналь, які ўздымаецца на паўднёвы захад і абмежаваны з трох бакоў малаамплітуднымі (да 200 м) разрыўнымі парушэннямі. Памеры 3,5×5 км, амплітуда да 400 м. Мінімальныя адзнакі паверхні фундамента ў галаўной частцы блока -2600 м, падсалявых адкладаў -1800 м. Структурны план паверхні міжсалявых адкладаў у агульных рысах адпавядае структурнаму плану падсалявых адкладаў. Мінімальная адзнака ў найбольш прыўзнятай частцы падняцця -1300 м, амплітуда 200—300 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы не выдзяляецца.

ЛітаратураПравіць