Усходняя брама Брэсцкай крэпасці

Усходняя брама — колішняя брама Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Славутасць
Паўднёвая брама
Усходняя брама ў час кайзераўскай акупацыі. 1916
Усходняя брама ў час кайзераўскай акупацыі. 1916
52°05′11″ пн. ш. 23°39′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Будаўніцтва 18341836 гады
Стан Знішчана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Фасады і разрэз Міхайлаўскай брамы. 1867
 
План Міхайлаўскай брамы. 1867

Міхайлаўская брама (праезд) — адна з першых цагляных пабудоў крэпасці Брэст-Літоўск, пабудаваная ў 18341836 гадах. Брама складалася з праезду і дзвюх кардэгардый (казематаваныя памяшканні для варты, якая ахоўвае крапасную брама) для размяшчэння 52 чалавек. Перад брамай для яе прыкрыцця быў пабудаваны земляны равелін (крапасное збудаванне ў форме трохвугольніка са звернутай да праціўніка вяршыняй).

У часы Расійскай Імперыі брама называлася Міхайлаўскай у гонар цэсарэвіча Міхаіла, аднаго з сыноў расійскага імператара Мікалая I. У перыяд міжваеннай Польшчы — Кобрынскай (польск.: brama Kobryńska), у савецкі — Усходняй.

Другая сусветная вайна

правіць
 
Заблакаваны палякамі праезд. 1939

У час абароны крэпасці палякамі ў верасні 1939 года, як адна з мер перашкодзіць пранікненню праціўніка ў крэпасць, праезд брамы быў заблакаваны бетоннымі блокамі. Для агнявой падтрымкі былі пастаўлены тры танкі FT-17.

 
Усходняя брама ў чэрвені 1941.
 
Унутраны выгляд Усходняй брамы адразу пасля ўзяцця крэпасці ў чэрвені 1941 года

На момант пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у кардэгардыях Усходняй брамы знаходзіліся артмайстэрня і склад ГЗМ 98-га асобнага артылерыйскага процітанкавага дывізіёна, які размясціўся ў суседніх казематах.

Пасля вызвалення Брэста праезд брамы з боку горада быў закладзены цэглай, у ім і дзвюх кардэгардыях быў створаны часовы склад трафейных снарадаў і авіябомбаў.

12 кастрычніка 1944 года, група па абясшкоджванні боепрыпасаў пад камандаваннем лейтэнанта Жвавага дапусціла памылку пры праверцы новага паступлення боепрыпасаў на склад. Прагучаў першы невялікі, і затым выбух вялікай магутнасці. У выніку выбуху загінулі 12 ваеннаслужачых, 17 чалавек цяжка паранены і 40 атрымалі дробныя раненні. На месцы праезду ўтварылася велізарная варонка, якая захавалася да нашых дзён.

Пасляваенны час

правіць

У пасляваенны перыяд на тэрыторыі III равеліна ажыццяўлялася здабыча пяску, а ў 1970-я — паверхня ўнутранай часткі равеліна была згладжана і зменена першапачатковая форма варонкі.

У 2013 годзе каля былой Усходняй брамы годзе пабудаваны мост — усходні ўезд у Брэсцкую крэпасць.

Спасылкі

правіць
  • Аб'ект у Базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці» (руск.)