Усходнія Альпы — частка сістэмы хрыбтоў і горных масіваў Альпаў на ўсход ад умоўнай лініі, якая праходзіць ад Бодэнскага возера на поўначы па далінах Рэйна і Задняга Рэйна да перавалу Шплюген, рэкам Ліро і Мера да возера Кома на поўдні.

Усходнія Альпы?
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня4 049 м
Размяшчэнне
47° пн. ш. 12° у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усходнія Альпы адрозніваюцца ад Заходніх Альпаў большай шырынёй (да 260 км), меншай вышынёй (4049 м), меншым распаўсюджваннем сучасных ледавікоў і альпійскіх формаў рэльефу, а таксама наяўнасцю буйных падоўжных рачных далін і пераважна шыротным распасціраннем хрыбтоў, якія на ўсходзе разыходзяцца.

Найбольш прыпаднятая цэнтральная зона адрозніваецца рэзка расчлянёным горна-ледавіковым рэльефам і максімальным ва Усходніх Альпах зледзяненнем. Яна ўключае ў сябе Рэтыйскія Альпы, Эцтальскія Альпы, Цылертальскія Альпы, Высокі Таўэрн, Нізкі Таўэрн і іншыя хрыбты.