Уцат, або уцэт, уцул (саманазва Utsat) — група мусульман на поўдні вострава Хайнань у Кітаі, якая размаўляе на аўстранезійскай мове. Агульная колькасць — 8500 чал. (2021 г.).[1]

Уцат
(Utsat)
Агульная колькасць 8500 (2021 г.)
Рэгіёны пражывання Хайнань
Мова цатская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы чамы, малайцы

Хаця сучасныя кітайскія ўлады не вылучаюць уцат як самастойную этнічную меншасць і прылічаюць іх да кітайскіх мусульман-хуэй, уцат лічаць сябе нашчадкамі чамаў, якія збеглі з Чампы ў XIII - XV стст. пасля в'етнамскага заваявання.

Адным з найбольш славутых уцат быў Хай Руі (1514 - 1584 гг.)[2], чыноўнік дынастыі Мін. Ён стаў знакамітым за сваю крытыку дзяржаўных парадкаў у Кітаі. У нашы дні магільня Хай Руі знаходзіцца ў 5 км на захад ад Хайкоу.

Большасць уцат жывуць каля курортнага горада Санья. Галоўныя традыцыйныя заняткі — рыбалоўства і гандаль.

Зноскі