Хайкоу

горад у Кітаі

Хайко́у, Хайкоў[1] (кіт.: 海口市) — горад, адміністрацыйны цэнтр кітайскай правінцыі Хайнань. Насельніцтва (2010 г.) - 2 046 189 чал.

Горад
Хайкоу
海口市
Holiday Beach 01.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
2304,84 км²
Вышыня цэнтра
222 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
2046189 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+86 (0)898
Паштовы індэкс
570000
Аўтамабільны код
琼A
Афіцыйны сайт
haikou.gov.cn (кіт.)
Хайкоу на карце Кітая
Хайкоу (Кітай)
Хайкоу
Хайкоу (Кітай)
Хайкоу

ГеаграфіяПравіць

Хайкоу знаходзіцца на поўначы вострава Хайнань ля ўзбярэжжа бухты Хайкоу ў 2280 км на паўднёвы захад ад Пекіна і 7761 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Частка тэрыторыі горада месціцца на невялікіх астравах у моры. Агульная плошча, якая знаходзіцца пад гарадскім кіраваннем, — 2304,84 км², але ў яе склад таксама ўваходзяць суседнія селькагаспадарчыя і прамысловыя тэрыторыі. У межах Хайкоу некалькі маляўнічых пясчаных пляжаў.

Клімат горада Хайкоу з’яўляецца пераходным ад субтрапічнага да трапічнага, дастаткова вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня — ад +25,5° C да 33,1° C, студзеня — ад +15,4° C да 21° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1652,1 мм. Найбольш дажджлівая пара цягнецца з пачатку чэрвеня да канца верасня.

ГісторыяПравіць

Кітайскія гісторыкі лічаць, што Хайкоу быў заснаваны ўжо ў часы імперыі Хань і з’яўляўся галоўным портам для кітайскага адміністрацыйнага цэнтра Хайнаня, К’юнгшаня (зараз уваходзіць у склад Хайкоу). Сама назва горада значыць «порт» або «бухта». Але ў дакументах яго назва пачала ўзгадвацца толькі ў эпоху імперыі Мін. Ён адыгрываў значную ролю ў гандлі паміж востравам Хайнань і мацерыковым Кітаем, а таксама з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Палітыка абмежавання кантактаў з іншаземцамі, якую ў далейшым праводзіла маньчжурская дынастыя, прывяла да часовага заняпаду. Але пасля адкрыцця порта для іншаземных караблёў у 1858 г. Хайкоу хутка рос і з цягам часу ператварыўся ў галоўны эканамічны цэнтр вострава Хайнань.

У 1988 г. Хайкоу быў абвешчаны адміністрацыйным цэнтрам утворанай правінцыі Хайнань.

ЭканомікаПравіць

Хайкоу — важны транспартны і фінансавы цэнтр правінцыі Хайнань. Тут працуюць глыбакаводны порт, міжнародны аэрапорт, ідзе будоўля хуткаснай чыгункі. Прамысловыя прадпрымствы Хайкоу вырабляюць аўтамабілі, вырабы з гумы, фармацэўтыку, перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю. Важную галіну гарадской эканомікі складае турызм. На поўдні горада дзейнічае свабодная гандлёвая зона (1,93 км²).

Гарады-пабрацімыПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»