Ушарал

горад у Казахстане

Ушарал, або Учарал (каз.: Үшарал) — горад у Казахстане, цэнтр і найбуйнейшы горад Алакольскага раёна Жэтысускай вобласці. Горад размешчаны на рацэ Тэнтэк за 40 км на захад ад возера Алаколь.

Горад
Ушарал
каз.: Үшарал
Краіна
Вобласць
Сельскі раён
Каардынаты
Насельніцтва
16 206 чалавек (2010)
Тэлефонны код
+7 72833
Паштовы індэкс
040200
Афіцыйны сайт
Ушарал на карце Казахстана
Ушарал (Казахстан)
Ушарал

У 1984 годзе атрымаў статус горада і новае імя — Ушарал. Прыродныя ўмовы спрыяльныя для жывёлагадоўлі і земляробства. Размешчаны ў Балхаш-Алакольскай катлавіне паміж Джунгарскім Алатаў і хрыбтом Тарбагатай. Ушарал -- культурны і фінансава-эканамічны цэнтр раёна з добра развітым малым і сярэднім бізнесам.

У ваколіцах горада два ваенныя аэрадромы -- Учарал і Учарал-2.