Тарбагатай
Тарбагата́й — горны хрыбет у Казахстане на мяжы з Кітаем.
Тарбагатай | |
---|---|
манг.: ᠲᠠᠷᠪᠠᠭᠠᠲᠠᠢ ᠨᠢᠷᠤᠭᠤ | |
47°11′18″ пн. ш. 82°27′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Саўр-Тарбагатай |
Даўжыня | 300 км |
Шырыня | 50 км |
Найвышэйшая вяршыня | Тастау |
Вышыня | 2992 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрыбет знаходзіцца паміж азёрамі Алаколь і Зайсан[1]. Агульная даўжыня каля 300[1] км пры найбольшай шырыні ў 50 км. Найвышэйшы пункт Тарбагатая — Тастау (2992[1] м). Складзены са сланцаў, вапнякоў, пясчанікаў, гранітаў. Развіты карст. У ніжняй частцы схілаў хрыбта пустыні і паўпустыні[1].
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 420. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)