Пратонны сінхратрон У-70 — пратонны сінхратрон энергіяй 70 ГэВ, пабудаваны ў 1967 годзе ў Інстытуце фізікі высокіх энергій. На момант збудавання энергія паскаральніка была рэкорднай, на дадзены момант У-70 — самы высокаэнергетычны паскаральнік у Расіі. За распрацоўку і ўвод у дзеянне сінхратрона У-70 калектыў навукоўцаў быў удастоены Ленінскай прэміі ў 1970 годзе.

2001 год, пульт кіравання У-70

Апісанне паскаральнага комплексу правіць

Комплекс працуе ў імпульсным рэжыме. Пратоны паскараюцца да 30 МэВ у лінейным паскаральніку УРАЛ-30, і інжэктуюцца ў хуткацыклічны бустэрны сінхратрон У-1.5 перыметрам 100 м, дзе паскараюцца да энергіі 1,32 ГэВ, пасля чаго перапускаюцца ў У-70. Далей на працягу ~9 с ідзе цыкл паскарэння да максімальнай энергіі 76 ГэВ, і пучок выкарыстоўваецца для фарміравання розных другасных пучкоў часціц. Сістэма павольнага вываду пратонавага пучка дае магчымасць выводзіць паскораныя пратоны раўнамерна на працяглым (да 2 с) прамежку часу. Перыметр У-70 — каля 1,5 км. Факусіравальная структура – тыпу FODO (моцнае факусіраванне). Агульная вага магнітнай сістэмы – звыш 20 000 т.

Асноўныя параметры сінхратрона[1]
Максімальная энергія пратонаў, Emax 76 ГэВ
Энергія інжэкцыі, Emin 1,32 ГэВ
Перыметр, П 1483,63 м
Частата паўтору імпульсаў 0,11 Гц
Частата паскаральнага напружання, fВЧ 5,5-6,1 МГц
Кратнасць ВЧ 30
Бэтатронная частата, νx = νy 9,75-9,85
Інтэнсіўнасць пучка пратонаў у імпульсе, Np 1,7×1013

Зноскі

Спасылкі правіць