Уладзімір Сцяпанавіч Амельянюк

(Пасля перасылкі з У. С. Амельянюк)

Уладзімір Сцяпанавіч Амельяню́к[1] (руск.: Владимир Степанович Омельянюк; 20 мая 1917 — 26 мая 1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля ў Мінску ў час Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).

Уладзімір Сцяпанавіч Амельянюк
руск.: Владимир Степанович Омельянюк
Дата нараджэння 20 мая 1917(1917-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1942(1942-05-26) (25 гадоў)
Месца смерці
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў пасёлку Дно Порхаўскага павета Пскоўскай губерні (сучасны горад і адміністрацыйны цэнтр Дноўскага раёна Пскоўскай вобласці Расіі). У 1922 годзе сям’я пераехала ў Мінск[2]. Ва ўзросце 18 гадоў быў прызначаны адказным сакратаром Дзяржынскай раённай газеты. Паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. На пачатку вайны быў на практыцы ў Беластоку[2]. Пешшу вярнуўся ў Мінск і з жніўня 1941 г. пачаў дзейнасць у складзе Камароўскай падпольнай партыйнай групы, у лік арганізатараў якой уваходзіў яго бацька[2]. Займаўся напісаннем і распаўсюджаннем лістовак, падтрымліваў сувязь з партызанамі Мінскай вобласці і Дзяржынскім камуністычным падполлем, дапамагаў уцёкшым з палону чырвонаармейцам выйсці з горада. З мая 1942 г. У. Амельянюк член Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б і прызначаны рэдактарам падпольнай газеты «Звязда». Пасля выхаду першага нумара газеты акупанты кінулі вялікія сілы агентаў і правакатараў на пошук рэдакцыі і тыпаграфіі. 26 мая 1942 г (на восьмы дзень пасля выхаду газеты) У. С. Амельянюк быў забіты ў Міхайлаўскім завулку[2].

УзнагародыПравіць

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года У. С. Амельянюку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза і ён узнагароджаны Ордэнам Леніна.

ПамяцьПравіць

Імем Героя названы вуліцы ў Мінску, Дзяржынску, Дно. У Мінску, непадалёк ад месца, дзе загінуў У. С. Амельянюк, устаноўлены памятны знак, а на доме, дзе ён жыў, — мемарыяльная дошка. 9 мая 1974 г. у пасёлку Самахвалавічы Мінскай вобласці ўстаноўлены бюст.

Матэрыялы пра сям’ю падпольшчыкаў Амельянюкоў прадстаўлены ў экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і школьным музеі Самахвалавіцкай школы.

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 34. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 ГЕРОЙ СОВЕТСКОГО СОЮЗА ОМЕЛЬЯНЮК ВЛАДИМИР СТЕПАНОВИЧ(руск.)  // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

ЛітаратураПравіць

  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 34. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.(руск.) 

СпасылкіПравіць