Уладзімір Фаміч Ермалаеў
Уладзімір Фаміч Ермалаеў (2 студзеня 1933 — 12 снежня 2014) — беларускі празаік, паэт-сатырык, гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вобласць навуковых інтарэсаў: сувязь навукі і прамысловай вытворчасці, дзейнасць кампартыі Беларусі па ўмацаванню сувязей навукі і прамысловасці, методыка падрыхтойкі і чытання лекцый[1].
Уладзімір Фаміч Ермалаеў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2014 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, выкладчык універсітэта |
Гады творчасці | 1962 — 2014 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | медаль «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013) |
Нарадзіўся ў вёсцы Галавічы (Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).
Пасля заканчэння Мсціслаўскага педвучылішча (1953), а потым Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1958) працаваў настаўнікам, інспектарам школ Смаргонскага раёна, сакратаром райкама камсамола, інструктарам ЦК ЛКСМБ. З 1964 па 1968 год быў начальнікам аддзела па рабоце з замежнымі студэнтамі Мінадукацыі. З 1975 г. працаваў выкладчыкам у мінскіх вну, у прыватнасці ў Беларускім політэхнічным інстытуце[2]. З 1982 г. кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Друкавацца пачаў з 1962 года, пераважна ў перыядычных выданнях. З 1990 года займаўся літаратурнай творчасцю[3].
Выданні аўтара
правіцьНавукова-метадычная літаратура
правіць- Компартия Белоруссии — организатор укрепления творческого содружества работников науки и производства : Материал в помощь лекторам, преподавателям и слушателям нар. ун-тов техн.-экон. знаний / Правл. о-ва «Знание» БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде ист. знаний. (1979)
- Вопросы методики преподавания истории КПСС : [в 3 ч.] / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Институт повышения квалификации преподавателей общественных наук при Белорусском государственном университете им. В. И. Ленина. (1981—1984)
- Деятельность Компартии Белоруссии по укреплению связи науки с промышленным производством (1959―1965 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук : специальность 07.00.01 История Коммунистической партии Советского Союза / Ермолаев Владимир Фомич ; Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт им. А. М. Горького. (1982)
- Выше эффективность лекционной пропаганды ленинской внешней политики советского государства : Некоторые вопр. методики подгот. и чтения лекций / В. Ф. Ермолаев, Н. В. Ермоленко, М. И. Мартынов ; Правл. о-ва «Знание» БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде внеш. политики СССР и междунар. отношений. (1983)
- Сохранить мир, отвести ядерную угрозу : Материал в помощь лектору / Правл. о-ва «Знание» БССР, Науч.-метод. совет по пропаганде внеш. политики КПСС и междунар. отношений (1985)
- Научный потенциал Белоруссии / Владимир Ермолаев (1987)
- Методика подготовки и чтения лекций по проблемам внешнеполитической деятельности КПСС и Советского государства : В помощь слушателям шк. лектор. мастерства, лекторам-международникам / Правл. о-ва «Знание» БССР, НМС по методике лекцион. пропаганды и лектор. мастерству, НМС по пропаганде внеш. политики СССР (1989)
Зборы вершаў
правіць- Хто не смяецца, той не есць (1994)
- Пераход колькасці ў колкасці (1997)
- Радком па кумпалу (1998)
- Дулі будуць апасля (2004)
- Смехам закаханыя (2008)
- Смех у мех, а сум у торбу (2015)
Цікавыя факты з жыцця У. Ермалаева
правіць- Да канца 1980-х ён друкаваў пераважна навукова-метадычныя працы на рускай мове, з 1990-х пісаў вершы на беларускай мове.
- Некаторыя вершы пераходзілі са збору ў збор з аўтарскімі праўкамі[4].
- Аўтар быў членам Саюза пісьменнікаў, які лічыцца лаяльным уладзе Прэзідэнта Лукашэнкі, але пры гэтым напісаў цэлы шэраг вершаў, у якіх крытыкаваў ўладу і рэчы, за якія многія лічылі адказнымі яе прадстаўнікоў[5].
- У вершы «Ой, хадзіла мая маці…» Ермалаеў смела апісаў выбары 23 чэрвеня 1994 года[6].
- Паводле ўспамінаў калег паэта па Саюзе пісьменнікаў, У. Ермалаеў любіў фотаграфаваць кветкі[7].
Зноскі
- ↑ Ермалаеў, Уладзімір Фаміч // Сводный каталог библиотек Беларуси
- ↑ Ермалаеў У. Ф. Смех у мех, а сум у торбу. Мн: «Чатыры чверці», 2015, с. 140
- ↑ Ермалаеў Уладзімір Фаміч Архівавана 18 жніўня 2022. // Магілёўскі бібліятэчны каталог
- ↑ Верш «У цырульні» ў зборы «Пераход колькасці ў колкасці» (1997) меў радок «„зуброў“, „мядзведзяў“ лічачы», а ў зборы «Дулі будуць апасля» (2004) гэты радок гучаў «паперкі-грошы лічачы», магчыма таму, што банкнотамі з выявамі зуброў і мядзведзяў ўжо не карысталіся. (Гл. таксама: З бібліятэкі У. Ермалаева альбо прывітанне з 90-х // Блог Андрэя Берастоўскага)
- ↑ Напрыклад, вершы «Акім Электарат», «Яго біяграфія» «Геапалітычны тупік», «Прывід законнасці», «Парадніліся», «Дыктатары», «Згубіўся сабака».
- ↑ У зборы «Пераход колькасці ў колкасці» (Мн.: «Вожык» 1997) на с.9-10; у зборы «Дулі будуць апасля» (Мн: 2004), с.29-30 (Гл. таксама: З бібліятэкі У. Ермалаева альбо прывітанне з 90-х // Блог Андрэя Берастоўскага)
- ↑ Вольга ПАЎЛЮЧЭНКА Гумар — справа тонкая // Навіны сайта СПБ
Літаратура
правіцьНекралогі
правіць- Памяці калегі і таварыша : [некралог паэту Уладзіміру Фамічу Ермалаеву, ураджэнцу вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 19 снежня. — С. 3 : фота.
- Памяці Уладзіміра Ермалаева : [некралог паэту Уладзіміру Фамічу Ермалаеву, ураджэнцу вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Святло Кастрычніка. — 2014. — 20 снежня. — С. 2.
- Любіў жыццё : [пра Уладзіміра Фаміча Ермалаева, паэта, ураджэнца вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Вожык. — 2015. — № 1. — С. 216: фота.
- Ларченко, В. И В жанре юмора : [о В. Ермолаеве, уроженце Дрибинского района] // Рэспубліка. — 2015. — 12 декабря. — C. 4.
Спасылкі
правіць- Ермалаеў Уладзімір Фаміч Архівавана 18 жніўня 2022. // Магілёўскі бібліятэчны каталог
- Ермалаеў, Уладзімір Фаміч // Сводный каталог библиотек Беларуси
- Вольга Паўлючэнка Гумар — справа тонкая // Сайт ГА СПБ
- Спіс навукова-метадычных распрацовак У. Ермалаева (1979—1989) // Сводный каталог библиотек Беларуси