У невядомых сусветах

беларускі літаратурны зборнік

«У невядо́мых сусве́тах» (ням.: In fremden Welten) — беларускі зборнік сучаснай нямецкай літаратуры, выдадзены выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў 2012 годзе. Выданню паспрыялі «Goethe-Institut Minsk» і «DAAD Belarus». Прэзентацыя кнігі і праекту адбылася 18 траўня ў інстытуце імя Гётэ ў Мінску, дзе адзін з аўтараў, якія ўвайшлі ў зборнік, Томас Розенлёхер чытаў са сваіх тэкстаў.[1][2]

У невядомых сусветах
ням.: In fremden Welten
Выданне
Жанр проза
Аўтар Thomas Rosenlöcher[d], Doris Dörrie[d], Wolfgang Büscher[d], Ulrike Draesner[d], Ingo Schulze[d], Wladimir Kaminer[d], Katja Oskamp[d], Judith Hermann[d], Florian Illies[d] і Claudia Rusch[d]
Мова арыгінала беларуская і нямецкая
Дата першай публікацыі 2012
Выдавецтва Мастацкая літаратура
Месца публікацыі Мінск
Колькасць старонак 253

Анталогія сучаснай нямецкай літаратуры, складзеная Райко Ласончыкам і Андрэ Бёмам і выдадзеная адначасова на нямецкай і беларускай мовах. Упершыню студэнты беларускіх дзяржаўных універсітэтаў папрацавалі над перакладамі на беларускую мову цікавых сучасных празаічных твораў цяперашняй Германіі, каб мацаваліся добрыя сяброўскія зносіны паміж культурамі двух народаў. У зборнік змешчаныя апавяданні дзесяці сучасных нямецкіх аўтараў: Томас Розенлёхер[de] (1947—2022), Вольфганг Бюшэр[de] (г. н. 1951), Дорыс Дорыэ[de] (1955), Ульрыкэ Дрэснэр[de] (1962), Інго Шульцэ[de] (1962), Уладзімір Камінер[de] (1967), Каця Оскамп[de] (1970), Юдыт Герман[de] (1970), Флорыян Ільіс[de] (1971), Клаўдыя Руш[de] (1971).

Зноскі

  1. У невядомых сусветах = In Fremden Welten. Зводны электронны каталог бібліятэк Гродзенскай вобласці. Праверана 3 снежня 2020.
  2. Böhm, André. "In fremden Welten" – "У невядомых сус(ь)ветах". Жывы журнал (8 мая 2012). Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

правіць