Андрэ Бём

нямецкі перакладчык і філолаг

Андрэ Бём (ням.: André Böhm; нар. 12 верасня 1974, Рэклінггаўзен, Германія) — літаратуразнавец, філолаг, перакладчык, выкладчык.

Андрэ Бём
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 верасня 1974(1974-09-12) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, філолаг, перакладчык, выкладчык

Набыў вядомасць праз дзейнасць у Беларусі. Займаецца беларускай літаратурай, а таксама культурнымі сувязямі паміж Германіяй і Беларуссю. На працягу некалькіх гадоў працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў Беларусі, пры гэтым рэалізаваў шмат праектаў у беларускіх ВНУ.

Адукацыя

правіць

Скончыў гімназію Петрынум (Petrinum) у Рэклінггаўзене (1995). Праходзіў альтэрнатыўную службу ва ўстанове Diakonisches Werk царкоўнага прыходу ў Рэклінгхаўзене. У 1996 г. пачаў вучобу ў Рурскім універсітэце ў Бохуме (Ruhruniversität Bochum) у галіне славістыкі, кампаратывістыкі і раманістыкі. Частку вучобы правёў у Італіі (Падуанскі ўніверсітэт) і Польшчы, вырашальным момантам біяграфіі стала паўтарагадовая вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ) у Мінску. У гэты перыяд ён не толькі авалодаў беларускай мовай, але і пачаў перакладаць беларускую літаратуру, асабліва вершы сучасных беларускіх аўтараў.

З вясны 2001 г. Бём працягваў вучобу ў Лейпцыгскім універсітэце, які скончыў у 2004 г. Магістэрская праца была прысвечаная творчасці Уладзіміра Караткевіча. Падчас вучобы ў Лейпцыгу арганізаваў два першыя навучальныя падарожжы нямецкіх студэнтаў у БДУ ў Мінск, якія з таго часу сталі традыцыяй між універсітэтам Лейпцыга і БДУ. Пасля заканчэння вучобы на ўсходняй славістыцы Андрэ Бём пачаў асвойваць другую спецыялізацыю — нямецкая мова як замежная ў Гердэрскім інстытуце (Herder-Institut) Лейпцыгскага ўніверсітэта. У межах гэтай вучобы ён яшчэ два разы пабываў у БДУ ў Мінску. Падчас вучобы ён працаваў у розных сферах. У Лейпцыгу ён, між іншым, выкладаў нямецкую, італьянскую, польскую, французскую мовы і вёў апытанні ў рускамоўных сем'ях у рэгіёне Лейпцыг-Хале.

Дзейнасць выкладчыка нямецкай мовы ў Беларусі

правіць

У 20052010 гг. Андрэ Бём быў выкладчыкам нямецкай мовы ад недзяржаўнай арганізацыі Нямецкая служба акадэмічных абменаў (Deutscher Akademischer Austauschdienst — DAAD) у БДУ. У гэты час ён стаў вядомым амаль ва ўсіх значных універсітэтах Беларусі, дзе ёсць аддзяленне нямецкай мовы. Бём у значнай меры актывізаваў дзейнасць нямецкіх культурных арганізацый у беларускіх рэгіёнах, напрыклад, у 2007 годзе ён заснаваў «вясновы тур» DAAD у рэгіянальныя ВНУ Беларусі з інфарматыўна-забаўляльнай праграмай, які з таго часу праводзіцца штогод. У БДУ ён працаваў на розных факультэтах, акрамя таго арганізаваў вечары нямецкага кіно, куды прыходзілі зацікаўленыя нямецкай культурай з усяго Мінска.

Дзейнасць у сферы літаратуры

правіць

Хаця зацікаўленасць Андрэ Бёма беларускай літаратурай, якая выявілася ўжо ў ягонай магістэрскай працы пра Караткевіча, не была ацэненая ў Лейпцыгскім інстытуце славістыкі, бо не адпавядала тамтэйшаму кірунку літаратуразнаўства, яна была з удзячнасцю прынятая ў Беларусі. Праца Бёма «Weltbild und Figurenkonzeption in ausgewählten epischen Werken von Uladzimir Karatkevič» (2002) выстаўлена ў музеі Уладзіміра Караткевіча ў Оршы, родным горадзе пісьменніка.

Бём перакладае і выдае сучасную беларускую літаратуру. Сярод аўтараў, якіх ён перакладаў: Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Алесь Разанаў, Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў. У 2003 годзе ён быў выдаўцом анталогіі «Лінія фронту» нямецка-беларускай літаратурнай супольнасці Schmerzwerk. У гэтай кнізе ён быў таксама перакладчыкам і аўтарам некаторых твораў. Таксама хоча перакласці раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» і паэму Якуба Коласа «Новая зямля».[1]

Бём аўтар навуковых артыкулаў пра беларускіх аўтараў у 3-м выданні «Kindlers Literaturlexikon», самым прэстыжным лексіконе сусветнай літаратуры на нямецкай мове.

З зімовага семестра 2010/2011 года Бём будзе працуе ў Ольдэнбургскім універсітэце выкладчыкам беларускай літаратуры.

Агульнанавуковыя праекты

правіць

Бём развіў мініяцюрны камедыйны жанр, які сам назваў «Шчакасты анекдот». Па ягоных словах, ён плануе ў самы бліжэйшы час заняцца навуковым даследаваннем, кшталту «Лінгвістычныя аспекты шчакастага анекдоту ў паўднёвых нямецкіх дыялектах».

Бём захоплены класічным амерыканскім камедыйным серыялам «Жанаты з дзецьмі», збірае ідэі для культуралагічнага праекта ў галіне спецыфічнай рэцэпцыі гэтага серыяла ў Беларусі і Германіі.

Іншыя цікавыя факты

правіць

Сувязі сям'і Бёма з Усходняй Еўропай ужо даўнія. Магчыма, яшчэ прапрапрадзед Андрэ Бёма служыў дэгустатарам на кухні расійскага імператара. З пакалення ў пакаленне перадаецца рэцэпт стравы пад назвай «Царская атрута», аснову якой складае брусельская капуста.

У Лейпцыгу Бём таксама працаваў у сталоўцы Лейпцыгскага ўніверсітэта. І не толькі пасля таго, калі, па ўласных словах, «упершыню ў Германіі ўбачыў прусака», ён вырашыў там ужо ніколі не есці.

У 2002 годзе ён прэтэндаваў на месца ў студэнцкім савеце Інстытута славістыкі. Бём правёў актыўную перадвыбарную кампанію: прадставіў сваю праграму дзейнасці на гэтай пасадзе ў розных семінарах. Такога да гэтага часу не было яшчэ ў Лейпцыгскім інстытуце славістыкі, дзе за шчасце лічылася ўвогуле знайсці добраахвотнікаў на гэтую працу.

Бібліяграфія

правіць

Аўтар і выдавец

правіць
  • Böhm, André: Die Wiederauferstehung der belarussischen Literatur. In: Ostragehege 46, 2007[2]
  • Лінія фронту — Frontlinie. Мінск: Логвінаў, 2003

Перакладчык (выбранае)

правіць
  • Лінія фронту / Frontlinie 2. Беларуска-нямецкая анталогія. Мінск: Логвінаў, 2007[3]
  • lyrikline.org: Ігар Бабкоў, Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак.

Зноскі

  1. Асаблівасьці беларускага студэнцтва: выкладчык Андрэ Бём Інтэрв'ю Ганны Красновай на generation.by, 25 красавіка 2006
  2. Ostragehege 46/2007 Архівавана 9 красавіка 2008.
  3. www.knihi.net(недаступная спасылка) Лінія фронту / Frontlinie 2