Міжнародная федэрацыя кінапрэсы

(Пасля перасылкі з ФІПРЭСІ)

Міжнародная федэрацыя кінапрэсы (абр. ФІПРЭСІ́, FIPRESCI, фр.: Fédération internationale de la presse cinématographique) — міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае кінакрытыкаў і кіназнаўцаў розных краін свету. Заснавана 6 чэрвеня 1930 года ў Парыжы. Мэта арганізацыі — спрыяць развіццю сусветнага кінамастацтва, а таксама адстойваць інтарэсы прафесіяналаў, што пішуць пра кіно[1]. Генеральная асамблея ФІПРЭСІ знаходзіцца ў Італіі. Афіцыйныя мовы ФІПРЭСІ — англійская і французская. Мае свой анлайнавы кінематаграфічны часопіс пад назвай Undercurrents, які выпускаецца кінакрытыкам Крысам Фудзівара.

Прыз ФІПРЭСІ правіць

Міжнародная федэрацыя кінапрэсы мае сваю спецыяльную ўзнагароду (англ.: The FIPRESCI Prize), якая мае выгляд дыплома з імем рэжысёра і назвай фільма. Прысуджаецца ўзнагарода спецыяльным журы, якое складаецца прынамсі з трох, але не больш чым з дзевяці членаў ФІПРЭСІ, якія абавязкова павінны быць з розных краін. Уручаецца дыплом на міжнародных кінафестывалях (такіх як Канскі кінафестываль або кінафестываль у Венецыі). Прэміі ФІПРЭСІ маюць значную вагу ў кінематаграфічным свеце[2].

Зноскі

  1. Статут Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ФІПРЭСІ. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 21 сакавіка 2013.
  2. Международная федерация кинопрессы // Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич; ред. кол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 260. — 640 с.

Спасылкі правіць