ФК Арэса Любань
«Арэса» — беларускі футбольны клуб з горада Любань. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Арэса Любань | |
---|---|
Горад | Любань, Беларусь |
Стадыён |
ДЮСШ Умяшчальнасць: 1603 |
Галоўны трэнер | Мікалай Ахрамюк |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2023 | 12 месца ў Мінскім дывізіёне |
Гісторыя
правіцьУ пачатку 1990-х гадоў клуб з Любані пад назвай «Арэса» ўдзельнічаў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.
У 2000-х гадах каманда пад назвай «Любань» выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе займала месцы пераважна ў ніжняй частцы табліцы. У 2014 годзе «Любань» заваявала срэбраныя медалі абласнога першынства і на наступны год заявілася ў Другую лігу, дзе заняла 16-месца з 20. Прапусціўшы турнір у 2016 годзе, у сезоне 2017 «Любань» зноў далучылася да Другой лігі.
Перад сезонам 2018 каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступлення ў турніры[1]. У 2020 годзе «Любань» выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці, а ў 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей зноў далучылася да Другой лігі. У сезоне 2022 клуб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.
У сакавіку 2023 года стала вядома, што каманда з Любані пад назвай «Арэса» вяртаецца ў Другую лігу[2].
Папярэднія назвы
правіць- 1992—1995: «Арэса»
- 2002—2022: «Любань»
- з 2023: «Арэса»
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Трэцяя (Д3) | 13 | 15 | 3 | 5 | 7 | 20–22 | 11 | 1/32 фіналу | |
1992/93 | Трэцяя (Д3) | 6 | 30 | 14 | 5 | 11 | 60–57 | 33 | 1/8 фіналу | |
1993/94 | Трэцяя (Д3) | 12 | 34 | 11 | 5 | 18 | 48–71 | 27 | ||
1994/95 | Трэцяя — А (Д3) | 11 | 22 | 4 | 4 | 14 | 19–50 | 12 | ||
2002 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 10 | 20 | 2 | 2 | 16 | 17–59 | 8 | ||
2003 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 8 | 18 | 5 | 3 | 10 | 30–35 | 18 | ||
2004 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 10 | 24 | 5 | 5 | 14 | 34–63 | 20 | ||
2005 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 12 | 22 | 2 | 3 | 17 | 28–53 | 9 | ||
2006 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А | 6 | 14 | 4 | 3 | 7 | 29–46 | 15 | ||
Фінальны этап | 11 | 14 | 7 | 4 | 3 | 34–31 | 25 | |||
2007 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А | 7 | 18 | 4 | 1 | 11 | 21–37 | 13 | ||
Фінальны этап | 13 | 20 | 8 | 2 | 10 | 38–41 | 26 | |||
2009 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 11 | 26 | 8 | 3 | 15 | 42–66 | 27 | ||
2010 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 10 | 24 | 8 | 2 | 14 | 49–70 | 26 | ||
2011 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 13 | 26 | 6 | 8 | 12 | 52–62 | 26 | ||
2012 | Чэмпіянат Мінскай вобласці, другая ліга (Д5) | 4 | 14 | 7 | 2 | 5 | 31–24 | 23 | ||
2014 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б | 3 | 18 | 10 | 1 | 7 | 38–27 | 31 | ||
Фінальны этап | 2 | 14 | 9 | 1 | 4 | 31–19 | 28 | |||
2015 | Другая — Б (Д3) | 8 | 18 | 5 | 1 | 12 | 19–41 | 16 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 15 месца[A] | 16 | 2 | 0 | 0 | 2 | 0–12 | ||||
2017 | Другая (Д3) | 11 | 26 | 6 | 3 | 17 | 34–87 | 21 | 1/32 фіналу | |
2020 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б | 7 | 16 | 5 | 0 | 11 | 27–46 | 15 | ||
2021 | Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) | 10 | 20 | 3 | 1 | 16 | 28–75 | 10 | 1/128 фіналу | |
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) | 19 | 1 | 1 | 0 | 0 | 3–0 | ||||
2023 | Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) | 6 | 14 | 4 | 3 | 7 | 20–31 | 15 | ||
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) | 12 | 2 | 0 | 1 | 1 | 2–5 |
- ↑ Стыкавыя матчы супраць клуба «АК Ждановічы» (Мінск), які заняў 8 месца ў групе А (0:9, 0:3 — тэхнічнае паражэнне).
Крыніцы
правіць- ↑ Футбол. НФК "Крумкачы" собирает необходимые документы для участия во второй лиге. Вопрос должен разрешиться в ближайшее время (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2022. Праверана 3 красавіка 2018.
- ↑ Плюс "Волат", "Торпеда", "Ореса", "Ошмяны" и компания. Минус Кировск, Ветка и "Узда". Все команды второй лиги (руск.). football.by (29 сакавіка 2023). Праверана 18 красавіка 2023.