ФК Балоння
«Бало́ння» (італ.: Bologna F.C. 1909) — італьянскі футбольны клуб з горада Балоння, які размяшчаецца ў правінцыі Эмілія-Раманья. Заснаваны ў 1909 годзе і рэфармаваны ў 1993 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі, двухразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб мае мянушку «rossoblù» з-за чырвоных і сініх паласатых кашуляў, якія з’яўляюцца традыцыйнымі для клуба. Чырвоны і сіні, таксама, з’яўляюцца афіцыйнымі колерамі гораду. Хатнія матчы «Балоння» праводзіць на стадыёне «Рэната Даль’Ара», які здольны змясціць 38 279 гледачоў.
Балоння | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Bologna Football Club 1909 SpA | |||
Заснаваны | 1909 | |||
Горад | Балоння, Італія | |||
Стадыён |
Стадыа Рэната Даль’Ара Умяшчальнасць: 38 279 |
|||
Уладальнік | Saputo[d] | |||
Прэзідэнт | Джаэй Сапута[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | 9 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
За сваю гісторыю клуб перамагаў у італьянскім чэмпіянаце сем разоў. Яны з’яўляюцца шостай самай паспяховай камандай у Серыі A. На міжнароднай арэне каманда дамагалася перамогі ў Кубку Інтэртота і Кубку Мітропы. Сезон 1998/99 можна лічыць адным з самым паспяховых: каманда здолела дабрацца да паўфіналу Кубка УЕФА, дзе саступіла марсельскаму «Алімпіку». У сезоне 2007/08 каманда заваявала пуцёўку ў Серыю А, вярнуўшыся пасля вылету ў сезоне 2004/05.
Гісторыя
правіцьРаннія гады
правіцьФутбольны клуб «Балоння» быў сфарміраваны Эміліа Арнштайнам, аўстрыйцам, які зацікавіўся футболам, калі вучыўся ва ўніверсітэтах у Вене і Празе. Ён і яго брат раней заснавалі яшчэ адзін футбольны клуб, «Black Star», у Аўстрыі.
Клуб быў заснаваны 3 кастрычніка 1909 года. Паводле яго фарміравання, Карла Сандоні стаў спонсарам клуба і генеральным менеджарам, швейцарац Луі Раўш стаў прэзідэнтам клуба, шляхціч Гвіда дэла Вале стаў віцэ-прэзідэнтам, Энрыка Пеналля стаў сакратаром клуба, Серхіа Лампронці касірам клуба, у той час як Эміліа Арнштайн і Леонэ Вінчэнцы сталі клубнымі дарадцамі.
20 сакавіка 1910 года «Балоння» адыграла сваю першую гульню супраць клуба «Віртус». «Балоння» стала мацней сваіх супернікаў, атрымаўшы перамогу з лікам 9:1.
Свой першы сезон клуб правёў у рэгіянальнай лізе, у якасці капітана ў тыя часы выступаў Арыга Градзі. «Балоння» атрымала перамогу ў розыгрышу лігі і прасунулася ў лігу Венета-Эміліяна. Клуб правёў чатыры сезоны ў гэтай лізе, ніколі не занімаючы месца ніжэйшае за пятае. «Балоння» атрымала пуцёўку ў Паўночную Лігу, перш чым усе футбольныя лігі былі адкладзены з-за пачатку Першай сусветнай вайны.
1920-я гады
правіцьПасля Першай сусветнай вайны выступы «Балонні» сталі больш паспяховымі. Першыя дасягненні паўфіналу Паўночнага італьянскага чэмпіянату ў сезоне 1919/20, былі перасягнуты ў наступным сезоне, калі клуб дасягнуў фіналу, дзе саступіў з лікам 2:1 клубу «Про Верчэлі». У сезоне 1923/24 клуб зноў заняў другое месца ў Паўночнай італьянскай лізе, атрымаўшы паражэнне ў фінале ад чэмпіёна Італіі таго года, клуба «Джэноа».
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Балоння
- Афіцыйны сайт
- Сайт заўзятараў клуба