ФК Нёман Масты
«Нёман» — беларускі футбольны клуб з горада Масты. Заснаваны ў 1986 годзе.
Нёман | |
---|---|
Поўная назва | ТДА «Спартыўны клуб "Нёман-Мастадрэў"» |
Заснаваны | 1986 |
Горад | Масты, Беларусь |
Стадыён |
«Нёман» Умяшчальнасць: 2500 |
Галоўны трэнер | Юрый Чакан |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2014 | 10 месца |
Гісторыя
правіцьДа 1991 гуляў у Чэмпіянаце БССР, потым апынуўся ў новастворанай Трэцяй лізе Чэмпіянату Беларусі. У 1999—2003 «Нёман» гуляў у Першай лізе, а з 2004 зноў выступаў у Другой лізе, дзе асаблівых поспехаў не меў.
2013
правіцьУ сезоне 2013 «Нёман», узмацніўшыся некаторымі вопытнымі ігракамі (у тым ліку з спыніўшага выступленні ў чэмпіянаце гродзенскага «Белкарда»), павёў барацьбу за выхад у Першую лігу. Першы радок у табліцы хуценька захапіў гомельскі «Гомельчыгунтранс», а за другое месца пачалася барацьба паміж «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» ў сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба ў турніры). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу.
2014
правіцьНягледзячы на атрыманае месца месца ў Першай лізе, мастоўская каманда не здолела знайсці фінансаванне для пераходу ў дывізіён вышэй. У лютым 2014 «Нёман» афіцыйна адмовіўся ад удзелу ў Першай лізе[1].
Застаўшыся ў Другой лізе, клуб у красавіку 2014, пасля падзелу турніру на групы, трапіў у групу Б[2]. Старт быў правалены — пасля першага круга «Нёман» займаў 11 месца з 12. Але ў другім крузе каманда стала трывала набіраць ачкі і здолела ўмяшацца ў барацьбу за першыя чатыры месцы, якія дазвалялі выйсці ў фінальны раўнд. Аднак прысуджанае перад апошнім турам тэхнічнае паражэнне за матч 14 тура пакінула мастаўчан на 5 месцы ў групе. У стыкавых мачтах яны саступілі «Віцебску-2» і атрымалі выніковае 10 месца ў лізе.
2015
правіцьУ пачатку 2015 года «Нёман» меў істотныя фінансавыя праблемы, з-за чаго ўдзел у Другой лізе доўгі час заставаўся пад пытаннем. У красавіку 2015 года стала канчаткова вядома, што «Нёман» не выступіць у Другой лізе і пераходзіць у чэмпіянат вобласці[3].
Папярэднія назвы
правіць- 1986—1995: «Дрэваапрацоўчык»
- 1996—2013: «Нёман»
- з 2014: «Нёман-Мастадрэў»
Дасягненні
правіць- Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 3 месца (2000)
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Трэцяя (Д3) | 9 | 15 | 5 | 5 | 5 | 17–12 | 15 | 1/32 фінала | |
1992–93 | Трэцяя (Д3) | 11 | 30 | 6 | 13 | 11 | 31–37 | 25 | 1/8 фінала | |
1994–95 | Трэцяя - А (Д3) | 6 | 22 | 6 | 9 | 7 | 24–24 | 21 | 1/16 фінала | |
1995 | Трэцяя - А (Д3) | Зняўся з розыгрышу ў пачатку турніру | ||||||||
1996 | Трэцяя - А (Д3) | 7 | 28 | 14 | 3 | 11 | 53–52 | 45 | ||
1997 | Трэцяя - Б (Д3) | 6 | 28 | 13 | 6 | 9 | 54–44 | 45 | Змена назваў ліг | |
1998 | Другая - Б (Д3) | 3 | 30 | 16 | 7 | 7 | 62–30 | 55 | Атрыманне месца ў Першай лізе | |
1999 | Першая (Д2) | 6 | 30 | 14 | 10 | 6 | 49–30 | 52 | 1/16 фінала | |
2000 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 17 | 4 | 9 | 57–30 | 55 | 1/32 фінала | |
2001 | Першая (Д2) | 14 | 28 | 5 | 4 | 19 | 21–57 | 19 | 1/32 фінала | |
2002 | Першая (Д2) | 11 | 30 | 9 | 7 | 14 | 36–47 | 34 | 1/16 фінала | |
2003 | Першая (Д2) | 15 | 30 | 5 | 5 | 20 | 26–54 | 20 | 1/32 фінала | Вылет у Другую лігу |
2004 | Другая (Д3) | 8 | 24 | 8 | 4 | 12 | 24–31 | 28 | 1/32 фінала | |
2005 | Другая (Д3) | 9 | 26 | 7 | 7 | 12 | 23–27 | 28 | 1/32 фінала | |
2006 | Другая (Д3) | 9 | 32 | 10 | 7 | 15 | 43–54 | 37 | 1/32 фінала | |
2007 | Другая (Д3) | 8 | 30 | 10 | 12 | 8 | 33–27 | 42 | 1/32 фінала | |
2008 | Другая (Д3) | 10 | 30 | 12 | 3 | 15 | 43–38 | 39 | 1/16 фінала | |
2009 | Другая (Д3) | 8 | 26 | 8 | 9 | 9 | 31–28 | 33 | 1/16 фінала | |
2010 | Другая (Д3) | 9 | 34 | 14 | 6 | 14 | 54–50 | 48 | 1/32 фінала | |
2011 | Другая (Д3) | 9 | 30 | 11 | 4 | 15 | 31–54 | 37 | 1/32 фінала | |
2012 | Другая (Д3) | 11 | 36 | 13 | 7 | 16 | 50–54 | 46 | 1/16 фінала | |
2013 | Другая (Д3) | 2 | 24 | 15 | 6 | 3 | 64–29 | 51 | 1/32 фінала | Выхад у Першую лігу |
2014 | Другая - Б (Д3) | 5 | 22 | 11 | 4 | 7 | 39–25 | 34 | 1/64 фінала | Адмова і вяртанне ў Другую лігу |
Матчы за 9 месца1 | 10 | 2 | 1 | 0 | 1 | 2–6 |
- 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Віцебск-2», які заняў 5 месца ў групе А (1:0, 1:6).
Зноскі
Галоўныя трэнеры
правіць- Юрый Чакан (з 2006)
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце goals.by (руск.)