Фабрыка (фільм, 1970)

«Фабрыка» (польск.: Fabryka) — чорна-белы дакументальны фільм, зняты ў 1970 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2].

ФабрыкаM:
польск.: Fabryka
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Краіна
Мова польская
Год 1970
IMDb ID 0067077

Апісанне фільма

правіць

Працоўны дзень на трактарным заводзе Урсус. Кадры рабочых чаргуюцца з кадрамі пасяджэння праўлення. Завод не можа выканаць норму вытворчасці, бо не хапае абсталявання, дэталяў і гэтак далей. Рассылаюцца дакументы, запрашваюцца ліцэнзіі, праводзяцца шматлікія сустрэчы, але выйсця з заганнай сеткі непаразуменняў і бюракратыі, здаецца, няма — левая рука не ведае, што робіць правая. Як кажа адзін з сяброў праўлення, «бюракратыя ў гэтай краіне перашкаджае любому рашэнню». Тым не менш працоўныя яшчэ павінны выканаць сваю норму[1].

Зноскі

правіць
  1. а б Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 239—240.
  2. Fabryka (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 15 снежня 2022.

Літаратура

правіць
  • Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.

Спасылкі

правіць